23 красавiка 2024, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страляніна ў будынку агенцтва Reuters у Гдыні: затрымалі беларуса

7
Страляніна ў будынку агенцтва Reuters у Гдыні: затрымалі беларуса
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На месцы здарэння працуюць следчыя.

Небяспечны інцыдэнт адбыўся ў офісным будынку агенцтва Thomson Reuters у польскім горадзе Гдыня на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Затрыманы 30-гадовы грамадзянін Беларусі, які працаваў у гэтай фірме, паведамляе «Радыё Свабода».

Пад 21:00 менскага часу ўзброены мужчына ўвайшоў на другі паверх будынка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі радыё RMF FM, беларус быў узброены пісталетам Glock і даўгаствольная зброяй. Страляніна адбылася ў адной з залаў будынка. Мужчына нібыта спрабаваў патрапіць у свайго калегу. Людзі пачалі ўцякаць, адзін з прысутных накінуўся на ўзброенага мужчыну і затрымаў яго. Пацярпелых не было.

Як паведаміў з месца падзей рэпарцёр «Радыё Гданьск», калі б не хуткая і смелая рэакцыя аднаго з прысутных, то маглі б быць ахвяры.

Калі паліцыя прыбыла на месца, то арыштавала 30-гадовага беларуса, які працаваў у гэтай фірме.

Са слоў ягоных калег, мужчына быў замкнёным чалавекам, на працы не вітаўся з іншымі, у яго не было сяброў і ён часта тэлефанаваў сваёй сям'і. У агенцтве ён займаўся ўвядзеннем у базу звестак рапартаў фірмаў.

Gazeta Wyborcza паведамляе, што беларус цікавіўся страляніннай і браў удзел у конкурсах стралкоў.

Паводле крыніц, блізкіх да кампаніі Reuters, здарэнне было выпадковасцю. Як паведаміла крыніца «Радыё Свабода», беларус вяртаўся з трэніроўкі і хацеў паказаць свой пісталет аднаму з калег. Калі зброю ўбачылі іншыя, пачалася паніка. Падчас спробы вырваць у мужчыны пісталет выпадкова адбыліся два стрэлы.

На месцы здарэння цяпер працуюць следчыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках