28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Аляксандра Коржыча возьме ўдзел у некаторых следчых дзеяннях

14
Маці Аляксандра Коржыча возьме ўдзел у некаторых следчых дзеяннях

Генпракурор распавёў пра сустрэчу з маці загінулага ў Печах жаўнера.

Генпракурор Аляксандр Канюк распавёў пра справу Аляксандра Коржыча, які загінуў у Печах.

- Я асабіста сустракаўся з мамай Коржыча, мы абмеркавалі, што яна будзе асабіста браць удзел у некаторых следчых дзеяннях, - распавёў генпракурор Аляксандр Канюк перад міжведамаснай канферэнцыяй аб пытаннях барацьбы з карупцыяй, паведамляе tut.by.

Ён не стаў раскрываць усе драбніцы крымінальнай справы, але адзначыў, што сёння распачата 15 крымінальных спраў, прыкладна столькі ж чалавек з'яўляюцца фігурантамі справы.

- Я трымаю гэтую справу на бесперапынным кантролі, у юрыста ёсць правіла: пакуль справа не разгледжаная не даваць ніякіх каментароў. Часам усё можа памяняцца «да наадварот».

Нагадаем, цела жаўнера Аляксандра Коржыча было знойдзена 3 кастрычніка ў Печах. Следчы камітэт расследуе некалькі крымінальных спраў, абвінаваціўшы фігурантаў у нестатутных стасунках, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і махлярстве. Акрамя таго, высвятляецца, як загінуў жаўнер Коржыч, якога знайшлі мёртвым у склепе з футболкай на галаве і звязанымі нагамі. У следчых тры версіі: суіцыд, давядзенне да суіцыду і забойства. Пасля трагедыі кіраўніцтва часткі ў Печах было адхіленае.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках