25 красавiка 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны бацька спявачкі Ксеніі Сітнік

28
Арыштаваны бацька спявачкі Ксеніі Сітнік
Міхаіл Сітнік

Бізнэсоўцу Міхаіла Сітніка падазраюць ва ўчыненні шкоды на суму $450 тысяч.

Затрыманы Міхаіл Сітнік - адзін з кіраўнікоў кампаніі «ІмабіленІнвест», якая будавала ФАК на скрыжаванні сталічных вуліц Рафіева і Бялецкага ў Малінаўцы. Пра гэта tut.by распавялі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц. А ў ДФР КДК паведамілі падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб «ІмабіленІнвест».

Са слоў суразмоўцаў выдання, на мінулым тыдні праваахоўнікі затрымалі Міхаіла Сітніка. Ён з'яўляецца адным з кіраўнікоў кампаніі «ІмабіленІнвест», але больш вядомы як бацька пераможцы дзіцячай «Еўравізіі» 2005 года Ксеніі Сітнік. У кастрычніку мы пісалі, што на яго праз двайныя продажы памяшканняў успалі партнёры з будаўніцтва спартыўна-аздараўленчага комплексу ў Малінаўцы.

Адзін мабільнік Сітніка цяпер недаступны, другі - не адказвае. Недаступны таксама і тэлефон Таццяны Троцкай - ягонай кампаньёнкі з кампаніі «ІмабіленІнвест».

Намеснік начальніка аддзела Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Юрый Кардымон распавёў, што дэпартаментам выяўлены факты крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі службовымі асобамі ТАА «ІмабіленІнвест» пры будаўніцтве і рэалізацыі нежылых памяшканняў у складзе фізкультурна-аздараўленчага комплексу на скрыжаванні вуліц Рафіева - Бялецкага ў Менску.

- Разам з тым праведзеная фінансавай міліцыяй праверка паказала, што службовымі асобамі ТАА «ІмабіленІнвест» адны і тыя ж будаваныя ў ФАКа нежылыя памяшканні фактычна прадаваліся па некалькі разоў розным асобам. Усяго ТАА «ІмабіленІнвест» было ўкладзена дамоў на рэалізацыю нежылых памяшканняў ФАКа агульнай плошчай 7,3 тысячы квадратных метраў пры тым, што яго праектная плошча склала крыху больш за 5 тысяч квадратных метраў.

Дэпартаментам распачатыя крымінальныя справы паводле часткі 4 артыкула 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) КК РБ. Шкода склала амаль 900 тысяч рублёў (450 тысяч даляраў. - Заўвага. TUT.BY). Гэта тыя грошы, якія кампанія атрымала за паўторную рэалізацыю памяшканняў ФАКа.

- Падазраванымі ў крымінальных справах прызнаныя два чалавекі, якія з'яўляліся службовымі асобамі ТАА «ІмабіленІнвест». У дачыненні да аднаго з іх выкарыстаная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

У працэсе будаўніцтва для рэалізацыі праекта кампанія на аснове ўкладання інвестыцыйных дамоў, папярэдніх дамоў куплі-продажу і дамоў пазыкі прыцягвала грашовыя сродкі фізічных і юрыдычных асоб, якія мелі намер набыць у ФАКу нежылыя памяшканні.

Цяпер паводле ўказаных фактаў праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковай мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазроных.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка мы пісалі матэрыял пра ФАК на Рафіева і партнёраў. Якія ўспалі на Сітніка. Мы таксама даведаліся пра людзей, якія купілі абанементы па 800 рублёў на фітнес, але так і не дачакаліся адкрыцця ФАКа. Многія з іх дагэтуль так і не здолелі вярнуць грошы.

Кампаніяй-забудоўшчыкам з'яўляецца «ІмабіленІнвест». У 2013 годзе яна ўклала з Менгарвыканкамам інвестыцыйную дамову на будаўніцтва ФАКа. Першапачаткова здаць аб'ект павінны былі ў кастрычніку 2015 года. Пазней тэрміны перанеслі да пачатку 2017 года. Але і да сёння ФАК так і не адкрылі. Як нам стала вядома, кіравалі кампаніяй-забудоўшчыкам Міхаіл Сітнік і Таццяна Троцкая. А сярод заснавальнікаў «ІмабіленІнвест» - няродная дачка Міхаіла і кампанія, заснаваная Ксеніяй Сітнік.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках