19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацярэвіч: Пуцін страціў Кіеў

5
Антоні Мацярэвіч: Пуцін страціў Кіеў
АНТОНІ МАЦЯРЭВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Міністр абароны Польшчы заявіў, што РФ дапусціла памылку, калі пачала вайну супраць Украіны.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч мяркуе, што Расея развязаўшы агрэсію супраць Украіны дапусціла вялікую памылку, бо амерыканскія войскі цяпер знаходзяцца як ніколі блізка да ўкраінскай мяжы.

У інтэрв'ю The New York Observer, (пераклад - «Новы час») Мацярэвіч заявіў, што ў Пуціна яшчэ шмат нераскрытых карт, яго канчатковай мэтай з'яўляецца аднаўленне імперыі.

"Але ён дапусціў вялікую памылку: дзякуючы Пуціну, амерыканскія войскі цяпер блізкія да ўкраінскай мяжы, і ён, магчыма, страціў Кіеў! Гэта ніколі не адбывалася з 17 стагоддзя", - заявіў кіраўнік Мінабароны.

На думку Мацярэвіча, для дасягнення сваёй мэты Расея шукае магчымасці ў Польшчы і іншых краінах, Украіна ж (ва ўяўленнях Пуціна - Рэд.) павінна быць неад'емнай часткай імперыі.

"Для Пуціна гэта доўгатэрміновы праект, бо ён разумеў, што без Украіны няма імперыі", - мяркуе Мацярэвіч.

Кіеў і шэраг іншых тэрыторый Украіны быў перададзены Маскоўскай дзяржаве са складу Рэчы Паспалітай у 1667 годзе, у выніку Андрусаўскага замірэння, якое закончыла польска-маскоўскую вайну 1654-1667 гадоў.

Кіеў быў перададзены Масковіі ў кіраўніцтва тэрмінам на два гады. Канчаткова Рэч Паспалітая аддала Кіеў Масковіі згодна з умовамі Вечнага міра 1686 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках