24 красавiка 2024, Серада, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Налібоках знайшлі манету Рымскай імперыі

14
У Налібоках знайшлі манету Рымскай імперыі
ФОТА: NALIBAKI.ORG

Манету трэцяга стагоддзя нашай эры адчаканіў імператар Аляксандр Cевер.

Краязнаўца з Івянца Валерый Мазура знайшоў у вёсцы Налібакі Стаўбцоўскага раёна манету Рымскай імперыі, паведамляе «Блог налібоцкага краю».

Краязнаўца прыехаў у Налібакі, каб убачыць і сфатаграфаваць месца пажару, які здарыўся ў пачатку 17 стагоддзя. У 1622 годзе вёска была спаленая швэдамі і, як мяркуецца, пасля гэтага яе аднавілі побач з гістарычным цэнтрам.

«Я хадзіў каля поймы ракі Лебяжоды. Некалі Яна была вялікай, сёння гэта сціплая рачулка. Там я знайшоў спаленыя кавалкі шкла, бронзы, медзі І латуні. Я пачаў разграбаць гэтае месца і пабачыў манету», - распавёў Мазура аб сваёй знаходцы «Блогу Налібоцкага краю».

Сталічныя нумізматы датавалі манету трэцім стагоддзем нашай эры. На адваротным баку манеты выява бога вайны Марса. На аверсе манеты - рымскі імператар Марк Аўрэлій Север Аляксандр. Ён заняў прастол у 14 гадоў і правілаў Рымскай імперыяй у 222-235 гадах нашай эры. Север трапіў на трон у выніку шматгадовых інтрыг сваёй маці, Юліі Месы, якая была яго суправіцелькай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках