20 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёс бацькоў Ксеніі Сітнік як люстэрка сітуацыі ў Беларусі

43
Лёс бацькоў Ксеніі Сітнік як люстэрка сітуацыі ў Беларусі

Бацька спявачкі трапіў за краты, мама - у грамадскую раду пры МУС.

Навіна пра затрыманне бізнэсоўца ў Беларусі ўжо даўно не з'яўляецца навіной. Тым не менш, вестка пра затрыманне бізнэсоўца Міхаіла Сітніка выклікала рэзананс, піша gazetaby.com.

Гэты чалавек - топ-мэнэджар кампаніі «ІмабіленІнвест» - вядомы як бацька пераможцы дзіцячай «Еўравізіі» 2005 года Ксеніі Сітнік.

Як заявілі ў Камітэце дзяржкантролю, службовыя асобы кампаніі некалькі разоў прадавалі розным асобам адны і тыя ж нежылыя памяшканні, якую будуюцца ў ФАК. За паўторную рэалізацыю памяшканняў ФАКа ТАА «ІмабіленІнвест» атрымала 450 тысяч даляраў у эквіваленце.

Здзіўляе іншае. Напярэдадні затрымання бізнэсоўца Сітніка стаў вядомы склад новай грамадскай рады пры МУС. Членам рады стала мама Ксеніі Сітнік - Святлана Стацэнка, мастацкая кіраўніца Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна.

СВЯТЛАНА СТАЦЭНКА
ФОТА: ВЯЧАСЛАЎ ШАРАПАЎ

Цікава, што пасля перамогі Ксюшы на «Еўравізіі» яе мама Святлана Стацэнка ў інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси» распавядала пра тое, што без грошай мужа дачкі было б складана прабіцца ў шоў-бізнэсе.

Мама Ксеніі прызналася, што фанаграмы для «Славянскага базару» дзеці запісваюць за грошы бацькоў.

- Калі б у майго мужа не было грошай, сказаць, у якім месцы мы былі б? - - заявіла Стацэнка. - Як без грошай рушыць, раскалоць лёд? Я суперталенавітых дзяцей чую з правінцыі, але яны ніколі нічога не дасягнуць, бо прафесійная фанаграма і добры ўбор каштуюць не менш за тысячу даляраў.

Бацька Ксеніі Сітнік па прафесіі настаўнік, але ён ні дня ў школе не працаваў, распавяла Святлана Стацэнка, у яго свой бізнэс.

- Ён робіць так: у мяне не куча дзяцей, а толькі двое, і я ў стане забяспечыць іх тым, што ім трэба. Патрэбная фанаграма - колькі трэба? Дастае са сваёй кішэні і дае.

КСЕНІЯ СІТНІК З БАЦЬКАМ.
ФОТА СА СТАРОНКІ МІХАІЛ СІТНІК У ФЭЙСБУКУ

Праз 12 гадоў аб вакальных поспехах Ксеніі Сітнік нічога не чуваць. Пасля заканчэння школы Ксенія з'ехала з Беларусі некалькі гадоў таму, атрымлівала прафесію журналіста ў Англа-Амерыканскім універсітэце ў Празе.

КСЕНІЯ СІТНІК
ФОТА: ФЭЙСБУК ЮЛІІ ЛАТУШКІНАЙ

У інтэрв'ю Onliner.by два гады таму зорка дзіцячай «Еўравізіі» казала, што для яе важна знаходзіцца не дома - па-за зонай камфорту, і дзялілася планамі - паступіць у магістратуру.

Вось яна, беларуская рэальнасць. Тата зоркі дзіцячай «Еўравізіі» затрыманы, мама - у радзе МУС, а дачка - за межамі краіны.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках