23 красавiка 2024, aўторак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы віцэ-спікер парламента Кыргызстана 10 гадоў не можа вярнуць €275 тысяч з Беларусі

11
Былы віцэ-спікер парламента Кыргызстана 10 гадоў не можа вярнуць €275 тысяч з Беларусі

Кубанычбек Ісабекаў ужо 25 разам прыязджаў у Менск.

На мінулым тыдні вядомы кіргізскі палітык і бізнэсовец Кубанычбек Ісабекаў 25-м разам наведаў Менск у надзеі спагнаць з беларускай кампаніі 275 тысяч еўраў. Аднак за мінулыя 10 гадоў усе ягоныя спробы не мелі поспеху, нягледзячы на тое, што ёсць станоўчая пастанова суда, піша tut.by.

Пачатак гэтай гісторыі быў пакладзена ў 2005 годзе, калі пасля адной з сельскагаспадарчых выстаў супольнае прадпрыемства «Нарын» з Нямеччыны і Кіргіі, гендырэктарам якога з'яўляецца Ісабекаў, уклала дамову з менскай кампаніяй «ВАЭМ» на пастаўку лініі перапрацоўкі бульбы на суму 260 тысяч еўраў.

- Грошы мы своечасова пералічы на разліковы рахунак беларускай кампаніі, сваім транспартам даставілі абсталяванне з Менска ў Ісык-Кульскую вобласць, правялі мытнае афармленне, зрабілі ўсе аплаты, правялі пагрузачна-разгрузачныя работы, - апавядае пра тыя падзеі Кубанычбек Ісабекаў. - Паводле ўмоваў дамовы мантаж і запуск набытай лініі павінна была выканаць «ВАЭМ». На жаль, два разы адпраўленыя да нас за наш кошт спецыялісты гэтага прадпрыемства не змаглі запусціць лінію, бо абсталяванне было ўкамплектаванае нестандартнае, з розных ліній і не адпавядала тэхнічным умовам.

У пацверджанне сваіх слоў Ісабекаў паказвае высновы Дзяржстандартаў Беларусі і Кыргызстана, Акадэміі навук Беларусі аб тым, што абсталяванне не адпавядае ДАСТ і тэхнічным нарматыўным прававым актам Беларусі.

У тыя часы Ісабекаў быў віцэ-спікерам парламента Кыргызстана, часта прыязджаў у Беларусь з дэпутацкімі пытаннямі, спрабаваў развязаць узніклую калізію мірным шляхам з кіраўніком «ВАЭМ» Віктарам Емцам. Але, са слоў кіргізскага бізнэсоўца, у адзін цудоўны дзень ягоны беларускі калега «стаў пазбягаць кантактаў». Таму Ісабекаву нічога не заставалася, як у 2007 годзе звярнуцца ў суд.

Працэс доўжыўся блізу двух гадоў. У выніку Гаспадарчы суд Менска пастанавіў скасаваць гэтую дамову і спагнаць з «ВАЭМ» 275 тысяч еўраў.

- Суд своечасова не выдаў пастанову судоваму выканаўцу, а за гэты перыяд кіраўнік «ВАЭМ» вывеў ўсе актывы, - сцвярджае гендырэктар «Нарына». - У 2010 годзе судовы выканаўца мне патэлефанаваў і папрасіў разліковы рахунак, каб пералічыць 57 цэнтаў. Я сказаў, каб пакінулі сабе. Іншых сродкаў у беларускай кампаніі не было.

У 2011 годзе «ВАЭМ» пачала працэс ліквідацыі, які скончыўся 11 траўня 2016 года, калі кампанія была выключаная з адзінага дзяржрэестра юрыдычных асоб.

- Мы патрапілі ў адчайнае становішчы, і куды толькі не звярталіся ў Беларусі: «парламент», пасольства, МЗС, Вярхоўны суд, Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратуру, МУС. Прасілі сілавыя структукры разабрацца ў сітуацыі, дзе бачныя прыкметы махлярства і карупцыі. Аднак паўсюль атрымалі адмову, - кажа былы віцэ-спікер.

Цяпер у Эканамічным судзе Менска разглядаецца пазоў «Нарына» аб прыцягненні да субсідыярнай адказнасці Емца і ягоных сваякоў у абавязацельствах «ВАЭМ». Аднак тое, як праходзіць гэты працэс, не дадае аптымізму Кубанычбеку Ісабекаву.

Варта сказаць, што Ісабекаў у свой час уваходзіў у партыю былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які з 2010 года знаходзіцца ў Менску і мае наўпроставы выхад на беларускага дыктатара. Чаму Ісабекаў не звярнуўся да яго па падтрымку?

- Я не падтрымліваў з ім блізкіх стасункаў, не ўваходзіў у ягоную абойму. Мы з ім даўно не размаўлялі, - адказаў былы віцэ-спікер парламента Кыргызстана.

Віктар Емец намагае на тым, што «ў 2006 годзе лінія была запушчаная ў эксплуатацыю, у працэсе вытворчасці былі адабраныя і апячатаныя ўзоры гатовай прадукцыі вытворчасці «Рэспубліка Кіргізі». Што было потым - пытанне да іншага боку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках