19 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктару Каліне пажыццёва забаранілі выступленні ў Пружанах

19
Віктару Каліне пажыццёва забаранілі выступленні ў Пружанах
Виктор Калина
Фото: Holiday.by

У мясцовым Доме Культуры наважылі, што скандальна вядомы шансанье больш ніколі не выступіць на іх сцэне.

Праўда, прычыны не ідэалагічныя, а камерцыйныя. У ДК кажуць, што Віктар Каліна «кінуў» іх, піша nn.by.

«Была справа - Каліна проста не з'явіўся на канцэрт і нікога не папярэдзіў. Нават яго адміністратар не ведаў, што адбываецца! - распавяла Алена Анатольеўна, дырэктарка Дома культуры. - Потым мы ў інтэрнэце чыталі, што ў той жа вечар дзень нараджэння жонкі Каліны адзначалі дзесьці ў Маскве. Можа, там ён і знаходзіўся - ва ўсякім разе, дакладна, што не ў нас».

Дом культуры вярнуў грошы за білеты гледачам і наважыў больш не супрацоўнічаць з артыстам.

«Любы ДК працуе па наступнай сістэме: 80% грошай за квіткі артысту, 20% - застаюцца ва ўстанове. Мы, вядома, вярнулі людзям грошы за квіткі, але яны ўсё роўна вельмі абураліся, - сказала Алена Анатольеўна. - Пазней Каліна звяртаўся да нас, але мы адмовіліся».

Хто канкрэтна сказаў апошняе слова і пажыццёва забараніў спевака - мясцовыя чыноўнікі ці сама яна, - дырэктарка наважыла не агучваць.

Той злашчасны канцэрт павінен быў адбыцца ў 2011 годзе. Мясцовая прэса пісала пра яго: спачатку канцэрт адклалі, потым музыкі ўсё ж прыехалі. Але замест «шансанье» выступаў зусім іншы музыкант. Расчараваныя людзі сыходзілі з залі.

Пазней высветлілася, што замест Пружанаў Каліна выступаў на дне нараджэння ў жонкі расейскага «шансанье» Славы Мядзяніка, у клубе апошняга.

Пасля гэтага за апошнія 7 гадоў Каліна выступаў у Пружанах толькі аднойчы. Сам ён неаднаразова абураўся забаронай, накладзенай на свае выступы, назваўшы гэта «злачынствам, якое варта расследаваць».

Нагадаем, Віктар Каліна пазіцыянуе сябе як шансанье, але творы яго розных і узаемавыключальных жанраў - за песняй пра блатную рамантыку на канцэрце можа быць выканана песня «пра афіцэрскі гонар».

Каліна ўсяляк усхваляе сепаратыстаў Данбаса, сам туды ездзіў і са зброяй у руках, прызнаваўся ва ўчыненні крымінальных злачынстваў.

Неаднаразова публічна нецэнзурна выказваўся ў адрас беларусаў, якія не ўхваляюць яго творчасць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках