24 красавiка 2024, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі не апраўдваюць надзей уладальнікаў «Мілавіцы»

14
Беларускі не апраўдваюць надзей уладальнікаў «Мілавіцы»

Беларускі рынак аказаўся ў аўтсайдарах у тэмпах прыросту продажаў жаночай бялізны фабрык «Мілавіца» і Lauma.

Паводле вынікаў дзевяці месяцаў гэтага года, беларускі набылі бялізны гэтых брэндаў на суму 14,5 млн еўраў. Гэта на 4,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аднак гэты аб'ём аказаўся меншым, чым у студзені-верасні гэтага года ў цэлым прырасталі продажы холдынгу, а таксама рэалізацыя SFG бялізны на чатырох асноўных рынках збыту, піша zautra.by.

Як сказана ў справаздачы SFG, у цэлым продаж склаў 50,1 млн еўраў. Гэта на 9,7% больш, чым у студзені-верасні 2016 года. Пры гэтым чысты прыбытак холдынгу за гэты перыяд павялічыўся на 3,7% - да 9,7 млн еўраў.

Продаж у Расеі вырас на 10,5% (да 27,8 млн еўраў), ва Украіне - на 62,9% (да 2,2 млн еўраў), у краінах Балтыі - на 27,1% (да 1,3 млн еўра).

Як адзначаецца ў справаздачы, вынікі працы SFG у гэты перыяд вызначаюцца пастаяннымі праблемамі на асноўных рынках збыту, якімі з'яўляюцца Расея і Беларусь (на расейскі рынак прыйшлося 55,6% усіх продажаў, на беларускі - 28,9%). Аналітыкі холдынгу, між іншым, адзначаюць нізкую пакупніцкую здольнасць мясцовага насельніцтва.

Тым не менш, SFG працягвае нарошчваць колькасць гандлёвых пунктаў і персаналу. Усяго на канец верасня гандлёвая сетка холдынгу складалася з 675 крам, у тым ліку - з 104 уласных. З іх 627 працуюць пад брэндам Milavitsa, 48 - Lauma.

Больш за ўсё ўласных гандлёвых пунктаў у SFG у Беларусі - 64. Шэсць з іх былі адкрыты сёлета. Таксама на беларускім рынку працуюць дзве франчайзінгавыя крамы. У Расеі сёлета адкрыта 8 новых уласных крам і іх колькасць вырасла да 32. Яшчэ 374 крамы Milavitsa і Lauma на расейскім рынку працуюць па франчайзінгу.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла колькасць супрацоўнікаў холдынгу. С 2 163 чалавек (у тым ліку, 480 у розніцы) штат павялічыўся да 2 301 чалавека, у тым ліку 516 супрацоўнікаў раздробнай сеткі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках