28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі нечаканую крыніцу даўгалецця

15
Навукоўцы назвалі нечаканую крыніцу даўгалецця

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта 32 гады праводзілі эксперымент, каб вызначыць крыніцу даўгалецця.

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША) раскрылі крыніцу даўгалецця. Яны мяркуюць, што ўжыванне жмені арэхаў двойчы на тыдзень на чвэрць зніжае рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў і скарачае імавернасць ранняй смерці ад інсульту, паведамляе sundaynews.info са спасылкай на The Daily Mail.

У эксперыменце, які доўжыўся цэлых 32 гады, бралі ўдзел больш за 200 тысяч медсясцёр і лекараў. Медыкі апісвалі свой рэжым дня і ўносілі ў спіс прадукты, якія яны ўжывалі. За гэты час было выяўлена 14 136 выпадкаў праблем з сэрцам, 8390 ішэмічных хвароб сэрца і 5910 выпадкаў інсульту, некаторыя з іх скончыліся смерцю.

Даследаванне паказала, што выдатнай прафілактыкай інсультаў і інфарктаў стала ўжыванне арэхаў. Навукоўцы адзначаюць: есці можна міндаль, кешью, фісташкі, фундук, грэцкія арэхі, арахіс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках