19 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча першая ў Еўропе па колькасці створаных працоўных месцаў

12
Польшча першая ў Еўропе па колькасці створаных працоўных месцаў

Сёлета ВУП Польшчы, імаверна, перавысіць 4%.

Віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы, міністр развіцця і фінансаў Матэуш Маравецкі сказаў, што сёлета эканамічны рост, магчыма, перавысіць 4%. У трэцім квартале гэтага года рост ВУП склаў 4,7%, паведамляе «Радыё Польшча».

Ён падкрэсліў, што эканамічны рост залежыць ад дзейнасці ўрада.

«Таксама на гэтыя паказчыкі паўплывала наша Стратэгія адказнага развіцця, а менавіта раўнамернае развіццё, праца для кожнага паляка не далей за 30-40 км ад месца жыхарства, каб не трэба было пакаваць валізкі і з'яжджаць у Лондан. Хутчэй наадварот, мы прыклалі шмат намагання, каб прыцягнуць работнікаў з Лондана», - сказаў ён.

Матэуш Маравецкі таксама адзначыў, што Польшча займае першае месца ў Еўропе па колькасці створаных у сферы прамысловасці працоўных месцаў сёлета. З пачатку года наступіла 225 тысяч чалавек. Занятасць забяспечвалі як замежныя, так і польскія кампаніі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках