20 красавiка 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч - Макею: Дома спачатку парадак навядзіце

43
Станіслаў Шушкевіч - Макею: Дома спачатку парадак навядзіце
Станіслаў Шушкевіч

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі пракаментаваў заяву Макея аб гатоўнасці адправіць беларусаў на Данбас.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў, чаму нашай краіне не трэба адпраўляць кантынгент для садзейнічання ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе, паведае «Радыё Рацыя».

Нагадаем, кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей паводле вынікаў сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым заявіў, што Беларусь гатовая паслаць міратворчы кантынгент на Данбас.

- Відавочна, што Масква можа маніпуляваць Менскам, а таму, калі Расеі выгадна, каб Беларусь зрабіла нейкія заявы або дзеянні, то беларускі бок асабліва і не супраціўляецца. Наўрад ці Макей гэта агучваў без узгаднення з Крамлём. Гэта палітычныя меры. А міратворцы ва Украіне павінны быць нейтральнымі, бо сапраўдным беларусам вельмі цяжка будзе займацца міратворчай дзейнасцю. Хай бы міратворчую місію выконвалі прафесійныя заходнія вайскоўцы, бо Беларусь, што б ні казалі дзяржаўныя дзеячы, не застаецца нейтральнай у гэтым канфлікце. Мы ведаем, у які бок схіляюцца беларускія ўлады. Да таго ж, беларусы не маюць досведу міратворчага кантынгенту.

- Адным словам, нам гэта не трэба?

- Хай бы нашы высокапастаўленыя чыноўнікі, перш чым выказваць намер дасылаць міратворчы кантынгент ва Украіну, паклапаціліся аб тым, каб не забівалі дзяцей у беларускім войску. Дома спачатку парадак навядзіце, у сваёй гаспадарцы. Калі ў такім стане войска, то як вы збіраецеся міжнародную вайсковую місію выконваць? Здаецца, пятнаццаць крымінальных спраў распачата па справе аб гібелі салдата ў вайсковай частцы пад Барысавам, а яны міратворцаў збіраюцца кудысьці адпраўляць!

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках