23 красавiка 2024, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: РФ з дапамогай Twitter спрабавала паўплываць на Brexit

4
The Times: РФ з дапамогай Twitter спрабавала паўплываць на Brexit

РФ выкарыстала тысячы фальшывых старонак, каб пасеяць разлад у галасаванні што да выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Расейскія «боты» і «тролі» ў Twitter распаўсюдзілі звыш 45 тысяч паведамленняў аб Brexit за 48 гадзін да леташняга рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, паведамляе The Times са спасылкай на даследаванні навукоўцаў з Універсітэта Суёнсі (Вялікабрытанія), якія працавалі разам з навукоўцамі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі (ЗША).

Падчас даследавання, якое яшчэ не апублікаванае, навукоўцы прааналізавалі больш за 150 тысяч расейскіх старонак у згаданай сацыяльнай сетцы і высветлілі, што пік іх актыўнасці прыйшоўся на дзень галасавання (23 чэрвеня) і дзень абвяшчэння вынікаў рэферэндуму аб Brexit (24 чэрвеня). Да 13 чэрвеня старонкі, якія былі часткова кібаргамі (ботамі, у дзейнасці якіх часткова ўдзельнічаюць людзі - «24»), ці цалкам аўтаматызаванымі ботамі, публікавалі 1 тысячу паведамленняў у дзень, а 24 чэрвеня імі было распаўсюджана 39 тысяч твітаў, гаворыцца ў артыкуле.

Большая частка твітаў, як адзначае брытанская газета, утрымлівала заклікі галасаваць за Brexit, другая ж - за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў ЕЗ. На думку выдання, Расея павінна прызнаць, што вынік рэферэндуму ў Брытаніі дэстабілізуе Еўрапейскі звяз.

Варта адзначыць, што гэта не першыя абвінавачванні з боку Вялікабрытаніі ў бок Расеі. Дагэтуль Брытанскае агенцтва лічбавай выведкі (GCHQ) выказала падазрэнне, што ФСБ Расеі магла выкарыстоўваць «Лабараторыю Касперскага» з мэтай выяўлення сакрэтных замежных аб'ектаў. Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй раскрытыкавала расейскую ўладу за жаданне пасеяць разлад на Захадзе, а кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што Захаду не варта абвінавачваць Расею загадзя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках