29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нам плыць? Ці, можа, ляцець?»

6
«Нам плыць? Ці, можа, ляцець?»

Баранавіцкія бацькі скардзяцца на тое, што дзяцей да садка даводзіцца вадзіць па гразі і лужынах.

Пасля дажджоў дарогі, якія вядуць у сад, ператвараюцца ў суцэльную лужыну, а дзецям даводзіцца скакаць па цаглінках, якія расклалі мясцовыя жыхары.

Да дзіцячага садку №46 можна дайсці двума дарогамі: па 2-му завулку Берасцейскаму і 1-м завулку Дзімітрава. Абедзве дарогі, са слоў бацькоў, якія водзяць дзяцей у гэты сад, пасля дажджоў затапляе, і дабрацца да дзіцячага садка становіцца праблематычна, піша intex-press.by.

Відэа з велізарнымі лужынамі размясціла ў сацыяльных сетках жыхарка Баранавічаў Наталля Аляксеева.

- Калі бацька вядзе адно дзіця ў сад, то можа на руках яго перанесці праз лужыны, а што рабіць тым, хто вядзе адразу дваіх дзяцей або з вазком? Як быць такім бацькам, нам плыць? Ці, можа, ляцець? - падпісала відэа Наталля Аляксеева.

Алена Панфіла водзіць у дзіцячы сад №46 сваё дзіця.

- Гумовыя боты ўжо не дапамагаюць. Бывае, незнаёмыя людзі падсаджваюць да сябе ў аўтамабілі і падвозяць да самога дзіцячага саду, - распавяла Алена Панфіла.

Інга Іванова таксама водзіць сваё дзіця ў сад №46. Увесну гэтага года Інга пісала зварот у адміністрацыю Лукашэнкі.

- Ад плота і да плота лужыны. Як з двума дзецьмі дайсці да садка? Мясцовыя жыхары ўжо ўздоўж лужыны паклалі цаглінкі, па якіх дзеці пераскокваюць, калі вуліца залітая вадой, - распавяла Інга Іванова.

Улетку гэтага года дзяўчына атрымала адказ на свой зварот з Баранавіцкага гарвыканкама. Ёй адказалі, што «працы па рамонце праезнай часткі 2-га завулка Берасцейскага з мэтай забеспячэння адводу дажджавых і адталых вод выкананы прадпрыемствам УКРСП «Баранавічырамбуд».

- Даслалі грэйдэр на 2-гі Берасцейскі завулак, ён нават толкам не «загладзіў» ямы. Пасля дажджоў адразу з'явіліся лужыны. Мае наступныя спробы звязацца з дырэктарам, каб прапанаваць яму паглядзець на старыя лужыны ў новым выглядзе, не ўвянчаліся поспехам. Яго пастаянна не было, - распавяла Інга Іванова.

На мінулым тыдні Інга адправіла электронны ліст і фота ў Баранавіцкі гарвыканкам і спадзяецца, што ўлады горада змогуць дапамагчы ў рамонце дарогі.

- Грэйдэр - гэта не справа. Трэба, каб ямы на гэтай дарозе падсыпалі друзам, а ў ідэале - заасфальтавалі, - кажа Інга.

У УКРСП «Баранавічырамбуд» распавялі, што ў курсе праблемы праходу да дзіцячага садку №46.

- У найбліжэйшы час мы наважым, якім чынам адрамантуем дарогі да дзіцячага садку №46: зноў пусцім грэйдэр або заасфальтуем. Таксама мы адкажам на ўсе звароты, якія да нас паступалі ад бацькоў дзяцей з саду №46, - распавёў Уладзімір Кудласевіч, намеснік дырэктара УКРСП «Баранавічырамбуд».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках