20 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія «сюрпрызы» чакаюць беларусаў у наступным годзе?

70
Якія «сюрпрызы» чакаюць беларусаў у наступным годзе?
КАРЫКАТУРА: CARTOON.KULICHKI.COM

Беларусы мараць, што аднойчы Лукашэнкі не стане.

Да Новага года засталося крыху больш за месяц. Але так склалася, што гэты дзень у Беларусі асацыюецца не толькі са святочнай мітуснёй, прыемнымі чаканнямі і навагоднімі падарункамі. Беларусы часцяком прачыналіся 1 студзеня з новымі коштамі, новым курсам рубля і новымі падаткамі.

Вось і гэтым разам чыноўнікі ад ЖКГ заявілі, што з 1 студзеня паднімуцца кошты камунальных тарыфаў. Канчатковай мэтай уладаў з'яўляецца пераход на 100% аплату тарыфаў ЖКГ.

Цікавая сітуацыя назіраецца і на валютным рынку. Курс даляра і еўра далей абнаўляе рэкорды. Некаторыя эканамісты заяўляюць, што ў краіне назіраюцца дэвальвацыйныя чаканні.

Што год наступны нам рыхтуе? Ці чакаць нам новых сюрпрызаў ад уладаў у 2018 годзе? Пра гэта Charter97.org распавёў прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус:

- Ведаеце, усе выдатна сабе ўяўляюць, што Лукашэнка будзе пад навагодняй елкай «чаўпці». Раскажа нам, што наступны год «пераломны», што вось-вось мы зажывём, толькі трэба зацягнуць паясы. Але яго час прайшоў і ніхто ў гэтыя казкі ўжо не верыць. Людзі ўжо вывучылі ягоныя звычкі.

Беларусы дакладна ведаюць, што паляпшэнняў за Лукашэнкам не будзе. Ён стаў каменем, які ляжыць на шляху нашых з вамі перамен. А калі ён абяцае нешта - чакай бяды.

А наконт святочнага настрою, то яго ў людзей няма. Павесілі насы, елкі купяць або пойдуць ссякуць цішком, аліўе зробяць - вось і ўсё свята. А кошты далей растуць.

Зноў жа, Лукашэнка паўтарае гэтую мантру, пра тое, што «толькі паспрабуйце кошты падняць - я вам тады задам». Але кошты далей паўзуць уверх. Тут два варыянты: ці яго ўжо нiхто не слухае, ці гэтая фраза - гэта ўмоўны сігнал для чыноўнікаў, каб падымаць кошты.

- Мы ўжо дакладна ведаем, што новы год прынясе нам новыя тарыфы ЖКГ. Рыхтуецца новы дэкрэт аб «дармаедах», падрабязнасці якога ніхто не хоча выдаваць. Якія яшчэ сюрпрызы чакаць беларусам ад «наватараў» у кабінетах?

- Нічога добрага мы ад чыноўнікаў не чакаем. Нешта станоўчае і нашы кіраўнікі - гэта несумяшчальныя паняцці. Няма ніводнай сферы, дзе б пазначыліся станоўчыя змены.

Бізнэс прыціснулі так, што ў ІП адны страты. Прадпрымальнікі тысячамі закрываюцца. Кошты ўзнялі, прыходзіш у краму і думаеш: можа я сёння галодны пасяджу. Ведаеце, многія мае знаёмыя ядуць толькі тое, што вырасцілі на гародах.

Пра камунальныя тарыфы я наогул маўчу. Нам кажуць пра тое, што ў Еўропе даўно такія кошты на тарыфы ЖКГ. Добра, але дзе мой еўрапейскі заробак?! Людзям выбіраць даводзіцца: альбо схадзіць у краму, альбо аплаціць рахунак. Неяк на Еўропу зусім не падобна.

- У кастрычніку гэтага года рэкордна выраслі кошты на спажывецкія тавары. Што cабе змогуць дазволіць беларусы да святочнага стала?

- Сітуацыя будзе складвацца так, як перад 1 верасня: закупілі дзецям сшыткі, гарнітуры, алоўкі, фламастары - два месяцы сядзяць галодныя. Вось нешта такоўскае будзе і з Новым годам, бо кожны хоча неяк адсвяткаваць гэтую падзею. Накрыюць святочны стол, а потым да сакавіка будуць на хлебе і малацэ сядзець.

Усе любяць гэта свята, бо яно з'явілася не за Лукашэнкам. Гэта спроба неяк адысці ад рэальнасці, ад усіх праблем, якія ў нас назапасіліся. Як бы ён не імкнуўся Новы год сапсаваць, але гэты дзень застаецца нашым, сямейным, цёплым святам. Усе будуць сядзець у сямейным коле, віншаваць адзін аднаго, спадзеючыся, што пачнуцца змены.

Вядома, хацелася б, каб за навагоднім сталом беларусы загадалі жаданне, выпілі шампанскае - і Лукашэнка знік. Хто б замест яго не быў - Пятроў, Сідараў, Іваноў - кожны чалавек справіцца з гэтай задачай лепш за яго. Але ўсё зменіцца толькі тады, калі мы цвёрда скажам «Годзе!» і пачнём дзейнічаць.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках