25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: «Ураўноўванне заробкаў» можа прывесці да ўцёкаў банкіраў з краіны

29
Экспэрт: «Ураўноўванне заробкаў» можа прывесці да ўцёкаў банкіраў з краіны

У выніку бюджэт не далічыцца падаткаў, якія банкаўскія топ-мэнэджары плацяць са сваіх даходаў.

Спрабуючы ўраўнаваць банкаўскі топ-мэнэджмэнт у заробках з дзяржчыноўнікамі і кіраўнікамі Нацбанку, улады могуць справакаваць іх уцёкі з краіны. Такі пункт гледжання ў гутарцы з «Еўрарадыё» выказаў старэйшы аналітык «Альпары» ў Менску Вадзім Іёсуб.

На думку аналітыка, заробкі і бонусы мэнэджараў камерцыйных банкаў не бяруцца «са столі».

«Як правіла, бонусы плацяцца з прыбытку, то бок, гэта ў кожным выпадку заробленыя грошы. А па-другое, яны, як правіла, прывязаныя да канкрэтных каэфіцыентаў эфектыўнасці», - мяркуе Іёсуб.

Увасабленне ў жыццё патрабавання рэгуляваць прыбыткі банкаўскіх топаў можа прывесці да ўцёкаў банкіраў з краіны.

«Беларусь - не адзіная краіна ў свеце. Калі стварыць тут нецікавыя, неканкурэнтныя ўмовы працы для банкаўскіх мэнэджараў, у іх паўстане спакуса з'ехаць у якую-небудзь краіну па суседстве, - прадаўжае Вадзім Іёсуб. - Адток у іншыя галіны наўрад ці можа быць масавым. Усё ж кіраўнік банка - гэта глыбокі спецыяліст у досыць вузкай сферы. Хутчэй за ўсё, гаворка можа ісці нават не пра звальненне, а аб пераводзе часткі даходаў у цень. Урэшце, менавіта банкам чыста тэхнічна прасцей за ўсё рэалізоўваць розныя схемы».

У выніку бюджэт не далічыцца падаткаў, якія банкаўскія топ-мэнэджары плацяць са сваіх даходаў.

«Спецыяльна думаў над пытаннем: ці можна знайсці хоць нейкі плюс у гэтых закліках абмежаваць «тоўстых катоў» у даходах. Шчыра кажучы, мне гэта не ўдалося. Гэта абсалютна няправільная і нават дурная пастанова з усіх пунктаў гледжання», - дадае экспэрт.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках