25 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айдэр Муждабаеў: Лукашэнка ўжо зусім здурнеў

15
Айдэр Муждабаеў: Лукашэнка ўжо зусім здурнеў
Айдэр Муждабаеў
ФОТА: RFE/RL

Расея заменіць гібрыднае войска міратворцаў з Беларусі на рэальнае.

Айдар Муджабаеў, вядомы журналіст, на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў пра тое, што вядоўца «112 Україна» спытала ў яго аб выніках галасавання ў ААН аб крымскай рэзалюцыі, і ён заявіў, што Беларусь не з'яўляецца нейтральнай да Украіны.

«Беларусь - у дачыненні да нас ужо сапраўды - і фактычна, і фармальна не з'яўляецца нейтральнай. Магчыма, кагосьці дагэтуль уводзяць у зман словы ветлівасці (на мой погляд, лішнія), сказаныя ў Кіеве Парашэнкам беларускаму лідару (дакладней, дыктатару і палітычнай прыслузе Крамля): «Ён мне не проста партнёр, а сябар». Думаю, прэзідэнт Украіны ўжо шкадуе пра выказванне. А што да фармальнага боку справы, то Беларусь - гэта адзіны, калі ўважаць Арменію за хібнасць, не толькі палітычны, але і вайсковы хаўруснік РФ у свеце», - піша Муждабаеў.

З ягоных слоў, калі ўкраінскія ўлады пагодзяцца на ўвод на Данбас міратворцаў з Беларусі, то ў гэтым выпадку гібрыднае войска Расея заменіць на рэальнае. Таксама Муждабаеў дадаў, што «Лукашэнка ўжо зусім адурэў», калі ягоныя паслы галасуюць супраць Украіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках