23 красавiка 2024, aўторак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ супраць Аляксандра Венгерскага: Суд стагоддзя

29
БАТЭ супраць Аляксандра Венгерскага: Суд стагоддзя

Падтрымаць Аляксандра Венгерскага можна будзе ў судзе Вілейскага раёна.

Заяву ў суд на Аляксандра Венгерскага падаў футбольны клуб БАТЭ.

1 снежня а 10.00 у судзе Вілейскага раёна адбудзецца папярэдняе судовае пасяджэнне паводле справы Аляксандра Венгерскага. Заяву ў суд на яго падаў футбольны клуб БАТЭ.

Як паведамлялася раней, Венгерскі выбег з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на матч футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ - «Арсенал». Хлопца абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі на 10 дзён.

БАТЭ за ўчынак Венгерскага быў аштрафаваны на 5000 еўраў. Гэтую суму футбольны клуб цяпер хоча спагнаць з Аляксандра Венгерскага.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках