20 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал: У Беларусі арыштаваны вядомы ўкраінскі журналіст

31
Скандал: У Беларусі арыштаваны вядомы ўкраінскі журналіст

Пасольства Беларусі ўхіляецца ад адказу пра прычыну затрымання ўкраінскага журналіста.

Кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія паведаміў, што пасольства Беларусі ўхіляецца ад адказу пра прычыну затрымання ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія ў «Фэйсбуку».

«Ад афіцыйных адказаў на наш запыт пасольства Беларусі пакуль ухіляецца. З нашай уласнай неафіцыйнай інфармацыі ў Беларусі, яму выстаўленыя стандартныя для замежных карэспандэнтаў абвінавачванні ў «шпіянажы» - кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія.

Як паведамляе «Украінскае радыё», Павел Шаройка блізу двух тыдняў не выходзіў на сувязь, усе спробы рэдакцыі датэлефанавацца да яго і ягоных сваякоў не давалі выніку, без адказу заставаліся паведамленні рэдакцыі, дасланыя праз электронную пошту і праз мэсэнджары.

Калегі Паўла Шаройкі распавялі, што апошнія ягоныя матэрыялы тычыліся перамоў трохбаковай групы аб Украіне і пошукаў зніклага ў Гомелі ўкраінца Паўла Грыба.

Паведамляецца, што ў некаторых украінскіх журналістаў, якія працуюць у Менску, напярэдадні таксама прайшлі ператрусы - не выключана, у сувязі са справай Шаройкі.

«Мы гэтую сітуацыю не каментуем», - паведаміў tut.by кіраўнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках