29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская праваабаронца: Беларусь - прадаўжэнне тэрыторыі беззаконня ФСБ

1
Украінская праваабаронца: Беларусь - прадаўжэнне тэрыторыі беззаконня ФСБ
ЛЮДМІЛА КАЗЛОЎСКАЯ
ФОТА: FACEBOOK

Украінскі журналіст мог стаць чарговым закладнікам Крамля ў Беларусі.

Беларусь магла стаць прадаўжэннем «тэрыторыі беззаконня», на якой дзейнічаюць расейскія спецслужбы, сказала інтэрнэт-выданню «Гордан» праваабаронца, дырэктар фонду «Адкрыты дыялог» Людміла Казлоўская, каментуючы затрыманне ўласнага карэспандэнта «Українського радіо» ў гэтай краіне, грамадзяніна Украіны Паўла Шаройкі.

«Дэталяў пакуль не ведаем. Сачыць будзем, бо вельмі падобна, што Беларусь стала проста прадаўжэннем тэрыторыі беззаконня для расейскіх спецслужбаў. Хочам зразумець: самі беларусы зацікаўленыя ў яго затрыманні або трымаюць яго, як новага закладніка Крамля. У дачыненні да Беларусі ўжо нічога нельга выключаць. Яго, як Паўла Грыба, могуць вывезці», - адзначыла яна.

Казлоўская выказала ўпэўненасць, што ўкраінцам стала небяспечна ездзіць у Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках