25 красавiка 2024, Чацвер, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Саюза журналістаў Украіны: КДБ затрымаў Паўла Шаройку 25 кастрычніка

4
Кіраўнік Саюза журналістаў Украіны: КДБ затрымаў Паўла Шаройку 25 кастрычніка
СЯРГЕЙ ТАМІЛЕНКА

Украінскія журналісты патрабуюць вызвалення свайго калегі.

Уласнага карэспандэнта «Українського радіо» ў Беларусі Паўла Шаройку затрымаў 25 кастрычніка ў Менску Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Рэспублікі Беларусь, напісаў кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны (НСЖУ) Сяргей Таміленка ў «Фэйсбуку», піша «Гордан».

«Украінскі журналіст Павел Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка. У той жа дзень у кватэры, дзе Павел жыве з сям'ёй - жонкай Аленай і дачкой - быў праведзены ператрус. Затрыманне (арышт) праведзены КДБ Беларусі. Павел мае толькі дзяржаўнага адваката. Гэта значыць, ад беларускіх уладаў! Аб прыцягненні іншага адваката пасольствам Украіны ў РБ нічога невядома. З сям'ёй Павел камунікуе праз лісты. Першы прыйшоў жонцы праз пошту толькі праз паўтара тыдня», - адзначыў ён.

Таміленка прапанаваў аб'яднаць высілкі Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны, каб прыцягнуць для абароны Шаройкі незалежнага кваліфікаванага адваката.

У НСЖУ патрабавалі вызваліць журналіста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках