28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойна ўпершыню перавысіў $8000

6
Курс біткойна ўпершыню перавысіў $8000

Курс крыптавалюты вырас на фоне тэставання сістэмы продажу ф'ючэрсаў на Чыкагскай біржы CME Group.

Курс біткойна дасягнуў новага гістарычнага максімуму. На таргах уначы 17 лістапада кошт самай дарагой крыптавалюты на біржы Bitfinex перавысіў $8000. Затым курс скарэктавалі, і раніцай біткойн таргаваўся дзесьці $7500-7900 за манету, сведчаць звесткі партала Coinmarketcap. Капіталізацыя біткойна на 13:30 паводле беларускага часу складае блізу $130 млрд, піша РБК.

Курс біткойна адрэагаваў на прадаўжэнне гісторыі з ф'ючэрсамі на біткойн, распавядае рэдактар галіновага партала Happy Coin Club Валерый Смаль. У канцы кастрычніка аб планах запуску ф'ючэрсаў на біткойн заявілі на Чыкагскай біржы CME Group, найбуйнейшай у свеце пляцоўцы ў гандлі дэрыватывамі. «Сёння ўначы якраз, калі вырас біткойн, у ЗША праходзіла тэставанне сістэмы працы з ф'ючэрсамі», - тлумачыць Валерый Смаль. Гэта, з ягоных слоў, і падштурхнула валюту да росту.

Яшчэ адна прычына росту, дадае экспэрт, хутчэй за ўсё, звязаная з тым, што апошнім часам на рынку ходзяць чуткі аб хуткім прыходзе буйных інстытуцыйных інвестараў. «Паводле неафіцыйнай пакуль інфармацыі, чакаецца, што ў снежні на рынку будзе прыток інстытуцыйных інвестараў. Магчымасць прытоку новых вялікіх грошай і дае яму цяпер рост», - тлумачыць Смаль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках