23 красавiка 2024, aўторак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое беларусаў стварылі дастасаванне для кантролю загару

1
Двое беларусаў стварылі дастасаванне для кантролю загару

HealthySun дазволіць кожнаму чалавеку індывідуальна падбіраць час загару.

Беларусы стварылі дастасаванне, якое дазваляе кожнаму чалавеку індывідуальна падбіраць час загару. Больш падрабязна аб праекце HealthySun распавёў адзін з яго стваральнікаў Канстанцін Шмялёў, піша myfin.by.

- HealthySun - гэта дадатак, які дапаможа вам кантраляваць час знаходжання на сонцы. Як ён працуе? Вы яго спампоўваеце, усталёўваеце. Затым уводзіце свой тып скуры, SPF-індэкс крэму, які выкарыстоўваеце ў гэты момант. Пасля гэтага дастасаванне дадаткова само вызначае тэмпературу і ультрафіялетавы індэкс.

Першапачаткова задума ўключала ў сябе стварэнне бранзалета, які б рэгістраваў звесткі аб стане ультрафіялету, і такі бранзалет нават быў створаны на адным з хакатонаў. Аднак ён быў вельмі грувасткім і ад гэтай ідэі адмовіліся.

Акрамя таго, спачатку мы хацелі, каб сістэма вызначала тып скуры чалавека самастойна - з дапамогай камеры. Але потым падумалі, што, калі гэтай функцыяй скарыстаецца ўжо загарэлы чалавек, інфармацыя будзе няправільнай.

Спачатку мы стваралі гэты праект, каб пазбавіць людзей ад сонечных апёкаў. Ужо пазней пазіцыянаванне памянялася: цяпер гэта дадатак для тых, хто жадае атрымаць здаровы загар і цікавіцца здаровым ладам жыцця. Гэта значыць, наша задума была выключна сацыяльна накіраванай і пра яе манетызацыю мы не задумваліся. І ўжо калі запусцілі праект, зразумелі: каб давесці яго да ладу - патрэбныя сродкі.

Адным з варыянтаў манетызацыі было ўкараненне платнай версіі, дзе карыстальнік бы атрымліваў пашыраную статыстыку, рэкамендацыйную сістэму (напрыклад, выбар крэму з улікам надвор'я на тыдзень) і іншыя функцыі.

Пасля рэлізу дастасавання мы пару разоў выпусцілі абнаўленні і прыпынілі развіццё праекта. Цяпер актыўна шукаем інвестара, бо без яго развіваць праект на сваім энтузіязме далей не можам.

Мы разумелі, якія памылкі мы робім, але іх сутнасць стала зразумелая, толькі калі мы іх здзейснілі. Трэба было больш часу надаць планаванню і тэставанню.

Дадатак дапаможа развязаць важную праблему, але манетызаваць гэты праект складана. Людзей, якім важна сачыць за часам знаходжання на сонцы, досыць шмат, але яны вельмі розныя - нельга правесці адну рэкламную кампанію для ўсіх. Магчыма, варта было з самага пачатку працаваць з фондамі, якія займаюцца праблемамі рака скуры. Нават не з мэтай пошуку ў іх фінансавання, а з тым, каб атрымаць ад іх неабходную экспэртызу.

Дадатак HealthySun карыстальнікі iOS могуць і цяпер спампаваць у краме дастасаванняў, але пакуль не знойдзем інвестара, дадаванне новага функцыяналу не плануецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках