19 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Украінскага журналіста затрымалі на заданне Расеі

4
Станіслаў Шушкевіч: Украінскага журналіста затрымалі на заданне Расеі
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Беларускія ўлады з усіх сіл імкнуцца дагадзіць Расеі.

Затрыманне ў Беларусі ўласнага карэспандэнта «Українського радіо» ў гэтай краіне, грамадзяніна Украіны Паўла Шаройкі было зробленае на заданне Расеі, сказаў у каментары інтэрнет-выданню «Гордан» першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

«Выставіць абвінавачанне ў шпіянажы ў нас могуць. Толькі я не ведаю, за чым менавіта можа шпіёніць украінец у Беларусі. Пакуль такіх выпадкаў у дачыненні да ўкраінскіх журналістаў у Беларусі не было. Але нашаму кіраўніцтву нічога не варта пачаць пераслед. Асабліва калі паступіла з Крамля такая каманда. Упэўнены, гэта зробленае на заданне Расеі. Больш тут нічога быць не можа», - адзначыў ён.

На думку Шушкевіча, калі каго-небудзь з Украіны затрымліваюць у Беларусі і абвінавачваюць у шпіянажы, «то, напэўна, гэта робяць, каб дагадзіць Расеі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках