17 красавiка 2024, Серада, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы распавялі, чаму не плацяць дарожны падатак

36
Беларусы распавялі, чаму не плацяць дарожны падатак

"Дэпутаты" хочуць прымусіць кіроўцаў плаціць дарожны падатак.

Юрый - адзін з многіх аўтаўладальнікаў, якія не праходзяць тэхагляд і не выплачваюць так званага дарожнага падатку. Бо мяркуе, што гэтага рабіць не варта, піша «Белсат».

«Я не плачу дарожны падатак з самага пачатку, бо было зразумела, што пачатковай сумай не абмяжуюцца, і адно павышэнне мы ўжо перажылі. Таксама не існуе сістэмы кантролю сабраных выдаткаў, і мы не можам ведаць, на што выдаткаваныя нашы сродкі. І таксама мы бачым стан нашых дарог», - канстатуе мужчына.

Новыя змены не за гарамі

Паводле інфармацыі прадпрыемства «Белтэхагляд», колькасць аўтамабіляў, якія праходзяць тэхнічны кантроль, штогод памяншаецца. А з імі і паступленні ў бюджэт. Таму ў парламенце прапануюць разбіць плату за карыстанне дарогамі на часткі і зрабіць яе незалежнай ад тэхагляду.

«Я не думаю, што будзе колькасць людзей павялічвацца. Я думаю, што наадварот колькасць зменшыцца, бо многія паставяць альбо прададуць аўтамабілі», - упэўнены аўтаэкспэрт Фёдар Сухаў.

Падатак на ўдзел у дарожным руху ўвялі амаль чатыры гады таму

Ён больш, чым на дзве траціны запаўняе дарожны фонд, прыблізна 60% адлічваецца на рэспубліканскія дарогі, блізу 40% - на мясцовыя. Дэпутаты выступаюць за тое, каб павялічыць суму адлічэнняў у мясцовыя бюджэты да 70%, бо існых сродкаў не дастаткова, каб утрымліваць дарогі ў належным стане. Пры гэтым кіроўцы скардзяцца, што сума адлічэнняў на рамонт дарог з кожным годам усё большая. Таму, пакуль не ўвойдуць у дзеянне змены ў закон, аўтааматары, як той жа Юрый, будуць пазбягаць тэхаглядаў і сустрэч з супрацоўнікамі ДАІ.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках