20 красавiка 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» скасавала трэніроўку ва Уладзівастоку праз снегапад

1
Менскае «Дынама» скасавала трэніроўку ва Уладзівастоку праз снегапад

«Зубры» скасавалі трэніроўку ва Уладзівастоку, якая павінна была прайсці напярэдадні матчу з «адміраламі».

Як паведамляе прэс-служба «зуброў», сталічная каманда не змагла дабрацца да арэны праз моцны снегапад.

«Калі дынамаўцам прыйшоў час ехаць на трэніроўку, ясны марозны дзень быў змецены пякельным снегападам - першым для Уладзівастока цяперашняй зімой. Горад стаў у корках і магчымасцяў дабрацца да арэны не засталося ніякіх. Адзіным развязаннем у гэтых абставінах было скасаванне трэніроўкі», - паведамляе афіцыйны сайт менчукоў.

Матч «Адмірал» - «Дынама» Менск пройдзе 18 лістапада. Пачатак - а 10.00 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках