25 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з затрыманнем Шаройкі

6
Украіна накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з затрыманнем Шаройкі
ПАВЕЛ ШАРОЙКА

Пасольства Украіны ў Беларусі «разбіраецца ў сітуацыі» з затрыманнем украінскага журналіста.

Пасольства Украіны ў Беларусі накіравала міністэрству замежных спраў краіны ноту пратэсту ў сувязі з затрыманнем уласнага карэспандэнта «Українського радіо» Паўла Шаройкі.

Пра гэта ў каментары «Радіо Свобода» сказаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.

Ён адзначыў, што пасольства «разбіраецца ў сітуацыі і кантралюе пытанне».

Кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны (НГТУ) Зураб Аласанія паведаміў сёння, што ў Беларусі затрымалі Шаройку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналісту выставілі абвінавачванні ў шпіянажы, адзначыў кіраўнік НГТУ. Хоркін пацвердзіў, што Шаройка арыштаваны ў Беларусі. У рэдакцыі паведамілі, што журналіст ужо блізу двух тыдняў не выходзіць на сувязь.

Кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны (НСЖУ) Сяргей Таміленка распавёў, што Шаройка быў затрыманы яшчэ 25 кастрычніка. Спачатку родныя не паведамлялі пра ягоны арышт, «разлічваючы на пэўныя таемныя або непублічныя дыпламатычныя намаганні».

У МЗС Украіны заявілі, што ведаюць пра сітуацыю і прымаюць захады ў абароне правоў Шаройкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках