25 красавiка 2024, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Пскоўшчыны праз Астравецкую АЭС застануцца без інтэрнэту

7
Жыхары Пскоўшчыны праз Астравецкую АЭС застануцца без інтэрнэту
ФОТА: DPA

Буйнагабарытнае абсталяванне для БелАЭС пазбавіць жыхароў Пскоўшчыны інтэрнэту і іншых паслуг сувязі.

У Пскоўскай вобласці магчымыя перапынкі ў працы паслуг сувязі праз праходжанне па дарогах рэгіёну аўтацягніка, які вязе буйнагабарытнае абсталяванне для Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамляе iluki.ru.

Аўтацягнік са шлюзам для АЭС, якая будуецца (вышынёй 8,6 метра, даўжынёй больш за 40 метраў, шырынёй 7,3 метры і вагой у 221 тону) пройдзе па тэрыторыі дзвюх абласцей наступным маршрутам: Шымск - Старая Руса – Паддор’е - Холм (Наўгародская вобласць) і Локня - Вялікія Лукі - Невель (Пскоўская вобласць) да мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Маршрут руху намечаны у тым ліку і па вуліцах гарадоў. Каб гэтая махіна змагла праехаць, прыйдзецца часова дэмантаваць кабелі, што навісаюць над дарогай, у сувязі з чым некаторы час абаненты будуць пазбаўленыя інтэрнэту і іншых паслуг сувязі.

Акрамя Вялікіх Лук, перабоі з сувяззю і інтэрнэтам магчымыя на тэрыторыі Лакнянскага, Вялікалуцкага і Невельскага раёнаў Пскоўскай вобласці (адключэнне паўплывае на працу тэлефаніі, інтэрнэту і тэлебачання) ў найбліжэйшых ад дарогі населеных пунктах.

У залежнасці ад складанасці работ перапынкі працы паслуг сувязі могуць скласці ад 2 да 20 гадзін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках