24 красавiка 2024, Серада, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Бэльгіі адклаў пастанову аб магчымай экстрадыцыі кіраўніка Каталоніі

Суд Бэльгіі адклаў пастанову аб магчымай экстрадыцыі кіраўніка Каталоніі
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН

3 лістапада суд Гішпаніі падпісаў ордэр на арышт Пучдэмона і накіраваў яго Бэльгіі.

Суд Бэльгіі адклаў прыняцце пастановы ў дачыненні да магчымай экстрадыцыі ў Гішпанію кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і чатырох яго былых міністраў. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на гішпанскае выданне El Pais.

3 лістапада суд Гішпаніі падпісаў ордэр на арышт Пучдэмона і накіраваў яго Бэльгіі.

Пракуратура Брусэля звярнулася ў суд краіны з просьбай аб выдачы палітыкаў сёння, аднак суддзя адклаў пастанову да 4 снежня. Ён адзначыў, што яму трэба больш часу для разгляду справы.

Улады Каталоніі заяўлялі, што 1 кастрычніка на рэферэндуме аддзяленне рэгіёна ад Гішпаніі падтрымалі 90,18% удзельнікаў плебісцыту. Прыход выбарцаў склаў 43%. Падчас сутыкненняў з сіламі правапарадку, якія заблакавалі частку выбарчых участкаў, пацярпелі 893 чалавекі.

27 кастрычніка парламент Каталоніі прыняў рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Гішпаніі.

28 кастрычніка Мадрыд пазбавіў Каталонію аўтаноміі і ўзяў на сябе адказнасць за кіраванне рэгіёнам.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой абвясціў, што парламент Каталоніі распушчаны, новыя выбары прызначаныя на 21 снежня. Таксама ён пазбавіў паўнамоцтвы ўрада Каталоніі і яго кіраўніка Пучдэмона.

Кіраўніком Каталоніі ўлады Гішпаніі прызначылі намесніка старшыні ўрада краіны Сараю Саэнс дэ Сантамарыю.

Пучдэмон 28 кастрычніка сказаў, што не згодны з пастановай улад Мадрыда адправіць яго ў адстаўку, і заклікаў да «дэмакратычнай апазіцыі». Ён выехаў у Бэльгію, дзе заявіў, што ў гішпанскага суда няма падстаў для абвінавачванняў сябраў яго кабінета ў спробе перавароту, і дадаў, што будзе заставацца ў Брусэлі датуль, пакуль не атрымае гарантыі «сумленнага судовага працэсу».

2 лістапада Нацыянальны суд Гішпаніі пастанавіў узяць пад варту васьмярых сябраў адхіленага ўрада Каталоніі. Пучдэмон на слуханні ў Мадрыд не прыбыў. Суд Гішпаніі падпісаў ордэр на арышт яго, а таксама чатырох яго паплечнікаў.

5 лістапада Пучдэмон і чацвёра яго паплечнікаў здаліся бэльгійскай паліцыі. Суд забараніў ім пакідаць Бэльгію і абавязаў інфармаваць улады пра сваё месцазнаходжанне. Аднак 6 лістапада іх адпусцілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках