3 траўня 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Вярхоўнай Рады: Немагчыма мець партнёрскія стасункі з дыктатарам

11
Дэпутат Вярхоўнай Рады: Немагчыма мець партнёрскія стасункі з дыктатарам
ІГАР ГУЗЬ

Ва Украіне заяўляюць аб неабходнасці ўмацавання мяжы з Беларуссю.

Грамадзян Украіны ўсё часцей арыштоўваюць на тэрыторыі Беларусі. Прынамсі такое ўражанне складаецца, назіраючы за ўсё больш частымі паведамленнямі ў СМІ аб затрыманні нашых паўднёвых суседзяў у Беларусі. Пра справу ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, схопленага ў Менску паводле абвінавачвання ў шпіянажы, вядома мала. І ў КДБ Беларусі, і ва ўкраінскім пасольстве затрыманне, якое адбылося яшчэ тры тыдні таму, каментаваць адмаўляюцца.

На думку дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны, намесніка кіраўніка Камітэта замежных спраў Ігара Гузя, апошнія гучныя затрыманні ўкраінскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі - гэта гульня, якую Лукашэнка вядзе для Пуціна. Пра гэта палітык сказаў у інтэрв'ю «Белсату».

- Не думаю, што затрыманне ўкраінскага журналіста ў Менску цікавае Беларусі. Якія шпіёнскія гульні можа весці Менск? У гэтым кантэксце нам Менск не цікавы. Мяркую, гэтая гульня, якую Лукашэнка вядзе для Пуціна: спачатку затрымалі аднаго (гаворка пра затрыманага ФСБ у Гомелі Паўла Грыба), цяпер другога.

Апошнія 26 гадоў у нас не было з беларусамі нейкіх сутычак або напружання. Але цяпер для нас актуальнае пытанне ўмацавання мяжы з Беларуссю. На гэтым тыдні наш Кабінет міністраў перавёў авіяцыйную частку з Мікалаева ў Луцк, з поўдня краіны на поўнач - каб у нейкай ступені беларусы разумелі, што ў гульні з расейцамі трэба ведаць меру.

Летась мне забаранілі ўезд у Беларусь на пяць гадоў - ніхто з беларускіх памежнікаў і мытнікаў не мог растлумачыць, чаму. Ну вось таму, што мы так хочам - да пабачэння.

Мы павінны заняць пазіцыю, што з Лукашэнкам як дыктатарам мець справу і партнёрскія дачыненні немагчыма. І калі апошнім часам гучыць інфармацыя, што, можа быць, беларускія міратворцы будуць на Данбасе, я вядома ж як намеснік кіраўніка Камітэта замежных спраў катэгарычна супраць. Таму што я паважаю Беларусь і беларусаў, але даверу да беларускага кіраўніка і беларускіх міратворцаў у мяне няма.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках