3 траўня 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскія спартоўцы прадаюць алімпійскія медалі

Іранскія спартоўцы прадаюць алімпійскія медалі

Спартоўцы хочуць дапамагчы ахвярам землятрусу.

Увечары 12 лістапада на мяжы Ірана з Іракам адбыўся магутны землятрус, у якім больш за 500 чалавек загінулі і блізу 8 000 пацярпелі. Іранскія спартоўцы адрэагавалі на трагедыю і пачалі збор сродкаў, каб дапамагчы людзям, піша «Трибуна».

Алімпійскі чэмпіён у цяжкай атлетыцы Кіянуш Растамі родам з правінцыі Керманшах, якая сур'ёзна пацярпела падчас землятрусу. Ён выставіў на аўкцыён залаты медаль Рыа-2016 і ўсе грошы адправіць ахвярам трагедыі. «Я вяртаю свой алімпійскі медаль майму народу, бо ён належыць людзям», - напісаў Растамі ў Інстаграме.

Акрамя таго, Растамі з іншымі спартоўцамі збірае рэчы для людзей, якія засталіся на вуліцы пры адмоўнай тэмпературы.

Прадаць медаль таксама наважыла Сарэх Джаванмардзі, якая здабыла золата ў стральбе на Паралімпіядзе ў Рыа.

Прыкладу Растамі і Джаванмардзі рушыў услед Масуд Мастафа-Джакар, які ахвяруе сярэбраны медаль Афінаў-2004.

Дапамагчы людзям таксама ўзяўся Алі Даеі, адзін з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі Ірана. Ён завёў рахунак у банку, на які папрасіў падпісчыкаў пераводзіць грошы для пацярпелых. «Разам мы можам многае», - сказаў Даеі ў відэазвароце, які за апошнія дні паглядзелі больш за два мільёны разоў.

Землятрус на мяжы Ірана і Ірака - самы магутны сёлета. Штуршкі адчуваліся нават у Ізраілі і ААЭ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках