3 траўня 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску жаўнер спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

25
У Віцебску жаўнер спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Учора раніцай у Віцебску ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе жаўнер спрабаваў забіць сябе, перарэзаўшы вены.

Гэтыя звесткі tut.by пракаментаваў прэс-сакратар галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў.

З ягоных слоў, у ноч з 16 на 17 лістапада навабранец наўмысна парэзаў сабе руку. З гэтым выпадкам цяпер разбіраецца камандаванне. Жаўнер прыехаў у частку ўсяго два дні таму, з Магілёва.

Факт парэзу быў неадкладна выкрыты камандаваннем вайсковай часткі, ужытыя захады для надання медыцынскай дапамогі. Жыццю і здароўю пацярпелага пагрозы няма. Пасля праверкі будуць ужытыя захады ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Уладзімір Макараў.

Свой учынак, паводле інфармацыі Мінабароны, хлопец патлумачыў так: падчас паездкі з Магілёва ў Віцебск будучыя калегі з яго смяяліся.

Ён меркаваў, што такія дзеянні будуць прадаўжацца і ў вайсковай частцы. Таму і наважыў такім спосабам уздзейнічаць на сваіх будучых таварышаў па службе, - распавёў прэс-сакратар Мінабароны.

Цяпер жаўнер знаходзіцца ў вайсковай частцы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках