3 траўня 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Зімбабвэ падтрымала правядзенне маршу супраць Мугабэ

1
Войска Зімбабвэ падтрымала правядзенне маршу супраць Мугабэ
РОБЕРТ МУГАБЭ

Дарогі назад для дыктатара больш няма.

Камандаванне войска Зімбабвэ заявіла, што падтрымае вызначаную на суботу ў сталіцы краіны Харарэ дэманстрацыю пратэсту супраць прэзідэнта Роберта Мугабэ, калі гэтая дэманстрацыя будзе мірнай, піша BBC.

Пасля таго, як у сераду вайскоўцы ўзялі кантроль над краінай у свае рукі, раздаецца ўсё больш заклікаў да 93-гадовагау Мугабэ добраахвотна сысці ў адстаўку.

Большасць рэгіянальных аддзяленняў кіроўнай партыі ЗАНУ-ПФ таксама далучыліся да ветэранаў войска і ліберальных рухаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзідэнта.

Раней у пятніцу прэзідэнт Мугабэ ўпершыню з мінулай серады з'явіўся на публіцы. Ён узяў удзел у цырымоніі ўручэння дыпломаў ў Адкрытым універсітэце ў сталіцы Харарэ.

З серады Мугабэ знаходзіўся пад хатнім арыштам. Вайскоўцы заяўляюць, што ён па-ранейшаму галоўнакамандуючы войскам краіны, аднак настойліва пераконваюць яго добраахвотна сысці ў адстаўку.

Некаторыя міністры кабінета Мугабэ былі затрыманыя. На вуліцах Харарэ па-ранейшаму шмат жаўнераў.

У пятніцу вайсковая эліта заявіла, што ўзаемадзейнічае з Мугабэ і абвесціць пра вынікі перамоваў пры першай жа магчымасці.

У той жа час лідар уплывовай Асацыяцыі ветэранаў вайны Крыстафер Мутцванга заявіў, што Мугабэ павінен неадкладна сысці з пасады.

Ён заклікаў суайчыннікаў выйсці ў суботу на вуліцу ў знак пратэсту.

«Мы хочам аднавіць сваю годнасць і заўтра - той самы дзень...мы можам скончыць пачатую войскам справу, - сказаў Мутцванга. - Назад дарогі няма для Мугабэ. Ён павінен сысці».

Войска ўмяшалася ў сітуацыю пасля таго, як Мугабэ на мінулым тыдні звольніў свайго даўняга паплечніка, віцэ-прэзідэнта краіны Эмануэля Мнангагву, якога ўспрымалі як яго магчымага пераемніка.

Гэта звальненне ўскосна пацвердзіла асцярогі, што 93-гадовы лідар хоча перадаць уладу сваёй жонцы, якая на 40 гадоў маладзейшая за яго.

Меркавалі, што Грэйс Мугабэ пакінула краіну, аднак у мінулы чацвер стала вядома, што яна дома, побач з мужам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках