3 траўня 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Масква-Сіці» адбылася страляніна

13
У «Масква-Сіці» адбылася страляніна

Канфлікт пачаўся паміж наведвальнікамі рэстарацыі і аховай.

У адным з хмарачосаў дзелавога комплексу «Масква-Сіці» адбылася страляніна. Паводле папярэдніх звестак, у выніку пацярпелі не менш за шэсць чалавек, у тым ліку некалькі ахоўнікаў комплексу. Стралкам удалося схавацца, паведамляе BBC.

Інфармацыя аб перастрэлцы апублікаваная адразу некалькімі расейскімі СМІ. Яе пацвердзілі і ў сталічнай управе Следчага камітэта Расеі: структура ўжо распачала ў сувязі са здарэннем справу паводле артыкулу аб замаху на забойства некалькіх чалавек.

Паводле звестак следства, канфлікт, перарослы ў перастрэлку, адбыўся паміж наведвальнікамі комплексу «Масква-Сіці» і ахоўнікамі. У выніку, паведамляе ўстанова, агнястрэльныя раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі шасцёра ахоўнікаў.

З паведамлення вынікае, што астатнія ўдзельнікі канфлікту здолелі схавацца. Цяпер вядзецца іх вышук. Іншых падрабязнасцяў следства не прыводзіць. Ва ўстанове таксама не ўдакладнілі, якая менавіта зброя ўжывалася падчас канфлікту.

Некаторыя СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што пісталеты былі траўматычнымі (раненні, атрыманыя з такой зброі, афіцыйна таксама класіфікуюцца як агнястрэльныя), іншыя выданні не выключаюць, што зброя была баявой.

Акрамя таго, крыніцы розных СМІ прыводзяць некалькі іншую інфармацыю аб ходзе канфлікту. Напрыклад, інтэрнэт-выданне Mash сцвярджае, што канфлікт пачаўся паміж наведвальнікамі рэстарацыі ў вежы «Вока», а ўжо затым да яго падключыліся ахоўнікі.

Акрамя таго, паводле звестак РІА «Новости», сярод пацярпелых былі два супрацоўнікі Расгвардыі, а стралкі схаваліся на трох дарагіх аўтамабілях, якія цяпер шукае паліцыя. Крыніцы інфармагенцтваў заяўлялі, што апытаныя ўжо блізу 30 сведак здарэння.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках