3 траўня 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі мастак стварыў калекцыю фігурак валацуг і хоча дапамагчы бяздомным

5
Берасцейскі мастак стварыў калекцыю фігурак валацуг і хоча дапамагчы бяздомным

На сабраныя ад продажу фігурак грошы ён плануе купіць для бяздомных навагоднія падарункі.

- Спачатку я іх рабіў проста так, дзеля прыколу. Але ўжо на трэцяй фігурцы зразумеў, як іх можна выкарыстоўваць для дабрачыннасці, - распавядае kp.by мастак і скульптар Ілля Дудараў.

Мастак зрабіў фурор у сацсетках мініяцюрамі фігурак валацуг. Гэта скульптурныя партрэты бяздомных. На іх Іллю натхнілі фігуркі, якія можна атрымаць за пакупкі ў адной з гандлёвых сетак. Фатаграфіі пластылінавых герояў Ілля суправаджае кароткімі аповедамі аб іх жыцці. Выдуманымі або падслуханымі, трохі іранічнымі і сумнымі адначасова.

Далучыцца да дабрачыннага праекту можа кожны. Для гэтага на краўндфандынгавай платформе «Вулей» трэба пакінуць заяўку на фігурку ці цэлую калекцыю. За 35 дзён скульптар мае намер сабраць 3500 рублёў.

- Калі грошы ўдасца сабраць, я закуплю матэрыялы, арандую майстэрню, зраблю фігуркі і разышлю іх заказчыкам. Але ў першую чаргу я куплю цёплыя рэчы для бяздомных і павіншую іх з Новым годам. У мяне ёсць знаёмы, які дапамагае валацугам - іх блізу 100 чалавек. Я разам з ім буду ўручаць падарункі, - кажа Ілля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках