3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе маскі скінутыя: Лукашэнка паказаў сапраўднае стаўленне да Украіны

20
Усе маскі скінутыя: Лукашэнка паказаў сапраўднае стаўленне да Украіны
ДЗМІТРЫЙ ТЫМЧУК

Зразумела, чые загады выконвае беларускі дыктатар.

У Беларусі затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Украіны. На гэты раз - уласнага карэспандэнта грамадскага вяшчальніка «Украінскае радыё» Паўла Шаройку, які не выходзіць на сувязь ужо блізу двух тыдняў. Менск затрыманне журналіста пакуль афіцыйна не пацвярджае, але пра гэта заявілі гендырэктар Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны Зураб Аласанія, генеральны прадусар «Украінскага радыё» Дзмітрый Хоркін і жонка Паўла Алена.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналіста вінавацяць у шпіянажы. Кіраўніца камітэта ВР у пытаннях свабоды слова і інфармпалітыкі і нардэпаў ад «Народнага фронту» Вікторыя Сюмар упэўненая, што гэта класічны «расейскі стыль». Аналагічнага меркавання прытрымліваецца і яе калега па фракцыі, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук. Пра гэта ён заявіў «Апострофу».

- Нашы крыніцы ў Беларусі пацвярджаюць затрыманне Паўла Шаройкі. Думаю, асаблівых падстаў для разгляду розных варыянтаў няма.

Цалкам зразумела, што пасля затрымання грамадзяніна Украіны Грыба, які знаходзіўся на тэрыторыі нібыта нейтральнай Беларусі, а цяпер і пасля затрымання самімі беларускімі спецслужбамі ўкраінскага журналіста, Лукашэнка проста зняў маску і паказвае свой сапраўдны твар, пра які, увогуле, асабіста я казаў і раней.

Правядзенне супольных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» у той час, калі Расея ўжо тры з паловай гады вядзе вайну супраць Украіны. Затым - выдача тэрыторыі сваёй краіны для расейскіх спецслужбаў і іх працы супраць грамадзян Украіны і затрыманне самімі беларусамі паводле відавочнай наводкі ФСБ украінскага журналіста.

Мы бачым, што Беларусь цалкам садзейнічае Расеі, што б нам ні распавядалі ў Менску, што б ні распавядаў Лукашэнка пра стасункі з Украінай. Мы разумеем, хто вядоўца і каго вядуць, і хто чые загады выконвае.

Па-мойму, усякія далейшыя спробы Лукашэнкі дэманстраваць з сябе нейкага там кіраўніка, які прымае пастановы самастойна, без указання з Крамля, былі б дурнымі. Усе маскі скінутыя.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках