3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску расеец замкнуў у кватэры кур’ера і выкраў фотаапарат

5
У Менску расеец замкнуў у кватэры кур’ера і выкраў фотаапарат

У міліцыі ён распавёў, што пайшоў на злачынства праз крыўду на расейскую інтэрнэт-краму.

15 лістапада ў міліцыю патэлефанаваў кур’ер аднае з інтэрнэт-крам. Ён распавёў, што невядомы мужчыну скраў у яго фотаапарат коштам 6000 рублёў.

Як высветлілі супрацоўнікі ГУУС, 9 лістапада мужчына прыехаў з Расеі ў Менск, зняў кватэру.

У нейкі момант расеец наважыў купіць у інтэрнэт-краме фотаапарат. Калі кур’ер прыехаў з замовай, мужчына прапусціў яго ў кватэру першым, а сам, трымаючы ў руках фотаапарат, замкнуў дзверы. Папярэдне зняў з вокнаў ручкі, каб курьер не змог выбрацца праз акно. А пад лесвіцай ў пад'ездзе схаваў прас, які выкраў з кватэры.

Мужчыну затрымалі праз 8 гадзін у хостэле. Пры сабе ў яго быў фотаапарат і прас. Паводле факта рабавання распачатая крымінальная справа. 17 лістапада мужчыну выставілі абвінавачванне і ўзялі пад варту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках