3 траўня 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мне не стае на ежу»

7
«Мне не стае на ежу»
ФОТА: SVABODA.ORG

Беларусы распавялі, ці атрымліваецца ў іх рабіць ашчаджанні.

Апытанне на вуліцах Берасце правяла «Брестская газета».

Ірына, начальніца аддзялення сувязі:

- Я атрымліваю грошы, адкладаю пэўную суму і на тое, што засталося, жыву. Адкладаю, як той казаў, на «чорны дзень». Да таго ж у мяне дзіця расце. Купляю валюту. Часам на нешта канкрэтнае адкладаю, спачатку на адпачынак, а потым як атрымаецца.

Аксана, бібліятэкарка:

- Я адкладаю грошы. Калі ёсць лішнія, пераводжу ў еўра. Разлічваю бюджэт: колькі я выдаткоўваю на прадукты, на кватэру, на камунальныя, на адзенне. І гляджу, колькі я магу адкласці. Адкладаю на нерухомасць, на нейкія паездкі за мяжу.

Вольга, старшая аператарка колл-цэнтра:

- Я трошкі адкладаю, захоўваю ў валюце. У мяне ўсё распланавана, і з заробка тое, што можна адкласці, адкладаецца, а астатняе выдаткоўваю. Адкладаю на адпачынак, куплі, але ў асноўным на дзяцей.

Яўген, беспрацоўны:

- Не, я не адкладаю грошы. Планую пачаць рабіць ашчаджанні ў найбліжэйшай будучыні, калі з'явіцца пастаянная праца. Хацелася б адкласці на нерухомасць і аўто.

Ганна, фельчар-акушэр:

- У мяне ёсць магчымасць рабіць ашчаджанні. Але я эканомлю, толькі калі ёсць пэўная мэта. Рабіць проста ашчаджанні - не, не бачу ў гэтым сэнсу. Калі я захачу купіць сабе кватэру, я пачну адкладаць грошы, знайду падпрацоўку. Часам я магу купіць штосьці з заробку, а потым жыць на тое, што засталося. Але гэта калі я зусім не стрымаюся ці мне так закарціць, што я не змагу сабе адмовіць. Укладваць у каштоўныя металы не буду ніколі. Навошта? Я занадта легкадумная, каб задумвацца над сваёй старасцю ці над магчымымі складанымі сітуацыямі ў жыцці. Жыву тут і цяпер, а дакладней, жыву па сродках.

Алеся, касірка:

- Я не адкладаю грошы. Мне на ежу не стае майго заробку. У апошні час не атрымліваецца адкласці наогул, таму што працую ў паліклініцы, а гэта дзяржаўная ўстанова аховы здароўя. Ну, вы разумееце, які тут заробак, таму нават на ежу не стае. Калі б была магчымасць, то адкладала б на адпачынак і на машыну новую.

Раман, працуе ў сферы кансалтынгу:

- Я не адкладаю грошы. Была ў мяне звычка ў 90-я гады, калі мне было 12, 13, 15 гадоў, я зарабляў шмат грошай. Тады адкладваў, цяпер перастаў: яны не захоўваюцца. Я жыву сённяшнім днём і гэтаму радуюся. У мяне ўсё ёсць: тэлефон, машына, дом, кватэра. Я гэта зарабіў не на адкладзеныя грошы. Я паставіў мэту зарабіць і зарабіў. Адкладаць - не.

Пятро, загадчык салонам пліткі:

- Не атрымліваецца адкладаць грошы, вельмі шмат выдаткоўваю на сям'ю, на дзіця. Шмат непрадказальных выдаткаў з'яўляецца. Даводзіцца ўсё выдаткоўваць на сям'ю, нават калі нейкія ашчаджанні і былі. А калі б з'явілася магчымасць адкладаць, то збіраў бы на добраўпарадкаванне кватэры, сям'і, адпачынак, машыну.

Мікалай, будаўнік:

- Я не адкладаю грошы, таму што іх не стае. Калі б была магчымасць рабіць ашчаджанні, то збіраў бы грошы на адпачынак, напэўна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках