3 траўня 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША ўхваліў продаж Польшчы сістэм Patriot

Дзярждэп ЗША ўхваліў продаж Польшчы сістэм Patriot

Транзакцыя можа быць рэалізаваная ўжо ў снежні гэтага года.

Урад ЗША афіцыйна прыняў прапанову аб продажы Польшчы сістэм супрацьракетнай абароны Patriot. Кошт кантрактаў можа перавышаць 10 млрд даляраў. Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў Кангрэсу афіцыйнае паведамленне пра свой намер іх заключыць, паведамляе Польскае радыё.

Згодна з дакументам, Польшча плануе набыць у ЗША сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot у самай апошняй канфігурацыі IBCS, уключаючы чатыры сучасныя радары AN/MPQ-65, шаснаццаць пускавых установак M903 і 208 найноўшых ракет.

Пакет таксама будзе ўключаць тэставыя набоі, сістэмы кіравання агнём і генератары. З улікам кошту запасных частак, дадатковага абсталявання і інструктажу, кошт пакета можа скласці 10,5 млрд даляраў.

Згодна з заканадаўствам ЗША, Кангрэс павінен быць загадзя праінфармаваны аб намеры экспартаваць значную колькасць зброі. У выпадку краін NATO гэты перыяд звычайна складае 15 дзён. Калі Кангрэс за гэты час не выкажа пярэчанняў, транзакцыя можа быць рэалізаваная ўжо ў снежні гэтага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках