3 траўня 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паэту Анатолю Вярцінскаму споўнілася 86 гадоў

2
Паэту Анатолю Вярцінскаму споўнілася 86 гадоў
Анатоль Вярцінскі

Свой дзень нараджэння адзначае адзін з самых вядомых паэтаў Беларусі.

Анатоль Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дземешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе - аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Менску. Працаваў у раённых газетах. У 1962 г. пераехаў у Менск, працаваў галоўным рэдактарам выдання «Літаратура і мастацтва», быў кіраўніком выдавецтва «Беларусь». У 1988 годзе за кнігу «Нью-ёркская сірэна» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

20 гадоў таму, падчас правядзення ў Беларусі першай масавай антыкамуністычнай акцыі «Дзяды», паэт Анатоль Вярцінскі (быў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Менавіта «ЛіМ» надрукаваў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты - дарога смерці».

У 1990-1995 гадах Вярцінскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснікам старшыні пастаяннай Камісіі ў пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках