3 траўня 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітарыст «Крамбамбулі» cтаў тварам кампаніі Yamaha ў Беларусі

2
Гітарыст «Крамбамбулі» cтаў тварам кампаніі Yamaha ў Беларусі
ФОТА: muz.by

Павел Трыпуць стаў першым беларусам, які атрымаў эндарсерскі кантракт з кампаніяй Yamaha.

Менш за 10 гадоў выдаткаваў Павел Трыпуть на тое, каб прайсці шлях ад гітарыста аркестра Гарадзенскай філармоніі да першага ў Беларусі эндарсера кампаніі Yamaha, піша сайт earnonmusic.com.

Павел Трыпуть - гітарыст гуртоў «Крамбамбуля» і «The Superbullz», стваральнік і гітарыст гурту «OpTeamist Project», кампазітар, аранжыроўшчык, выкладчык іграння на гітары. 10 гадоў таму ён быў адным са стваральнікаў папулярнага ў той час у Горадні гурту «Stop Time».

2017 год аказаўся ў Паўла моцна звязаным з брэндам Yamaha. Спачатку разам з «OpTeamist Project» ён запісаў відэа для ўдзелу ў E-band competition 2017 і выйграў гітару ад кампаніі Yamaha, затым выступіў на майстар класе гітарыста гурту «Rage» Віктара Смольскага, сусветнага эндарсера кампаніі Yamaha, а менш чым праз паўгода і сам Трыпуць падпісаў кантракт з кампаніяй.

Эндарсер - вядомы ў сваім рэгіёне альбо ў свеце музыка, які выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці інструменты канкрэтнага брэнда па кантракце.

Эндарсерскія кантракты - узаемавыгадныя праекты, у якіх музыкант прасоўвае прадукты брэнда, а брэнд, у сваю чаргу, аказвае падтрымку артыстам.

EarnOnMusic.com сустрэліся з Паўлам Трыпуцем у Менску, на міжнароднай канферэнцыі Minsk Music Week 2017 Colisium, і запісалі першае інтэрв'ю пасля падпісання кантракту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках