17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У партыі Эмануэля Макрона з'явіўся новы кіраўнік

У партыі Эмануэля Макрона з'явіўся новы кіраўнік
КРЫСТОФ КАСТАНЕР
ФОТА: GETTY IMAGES

Партыю «Рэспубліка на маршы» ўзначаліў былы прадстаўнік урада Францыі.

Кіраўніком партыі «Рэспубліка на маршы», створанай прэзідэнтам Эмануэлем Макронам, стаў былы прадстаўнік урада Францыі Крыстоф Кастанер. Гэту пасаду ён будзе займаць на працягу трох гадоў, піша DW..

Кіраўніком партыі «Рэспубліка на маршы», створанай дзейным прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, абраны былы афіцыйны прадстаўнік урада краіны, 51-гадовы Крыстоф Кастанер. Адпаведную пастанову прынялі ў суботу, 18 лістапада, амаль аднагалосна (устрымаліся два чалавекі) дэлегаты першага партыйнага з'езда ў Ліёне. На пасадзе кіраўніка «Рэспублікі на маршы» Кастанер зменіць Катрын Барбару, што часова выконвае абавязкі кіраўніцы. Займаць гэтую пасаду ён будзе на працягу трох гадоў.

Паплечнікі Макрона пакідаюць партыю

Непасрэдна перад з'ездам ў Ліёне блізу 100 сябраў «Рэспублікі на маршы», ранейшых паплечнікаў Макрона, наважылі выйсці з яе, абвінаваціўшы партыйнае кіраўніцтва ў аўтарытарным стылі кіравання і ў здрадзе асноўным дэмакратычным каштоўнасцям. Іх крытыку выклікаў між іншым, той факт, што перад выбарамі не было праведзенае першаснае галасаванне ўсіх сябраў «Рэспублікі на маршы».

«Рэспубліка на маршы» была заснавана Эмануэлем Макронам як палітычны рух у красавіку 2016 года. Неўзабаве пасля перамогі Макрона на прэзідэнцкіх выбарах яна атрымала большасць месцаў у парламенце краіны - Нацыянальным сходзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках