3 траўня 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала аднаго з заснавальнікаў AC/DC Малькольма Янга

17
Не стала аднаго з заснавальнікаў AC/DC Малькольма Янга
Малькольм Янг

Рок-музыканту было 64 гады.

Ва ўзросце 64 гадоў памёр рок-музыкант Малькольм Янг. Разам са сваім братам Ангусам ён з'яўляецца заснавальнікам аўстралійскага гурту AC/DC. Таксама ён быў яго рытм-гітарыстам, піша kommersant.ru.

«Ён дамагаўся дасканаласці як аўтар песень і гітарыст», - паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурту ў Facebook.

Малькольм і Ангус заснавалі AC/DC у лістападзе 1973 года. Іх першае нацыянальнае турнэ прайшло ў 1974 годзе з вакалістам Дэйвам Эванс, які ўжо ў гэтым жа годзе быў заменены на Бона Скота.

У 1980 годзе Бон Скот загінуў, замест яго вакалістам стаў Браян Джонсан.

У 2014 годзе Малькольм на патрабаванне лекараў спыніў працу ў гурце, прычынай стала дэменцыя.

Нагадаем, 22 кастрычніка гэтага года на 71-м годзе жыцця памёр былы ўдзельнік і прадзюсар AC/DC Джордж Янг. Ён быў аўтарам такіх хітоў, як Friday on My Mind і Love Is In The Air.

У 1997 годзе ад рака лёгкіх памёр самы старэйшы з братоў Янгаў - Алекс.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках