17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны стадыён Беларусі будзе ў «кітайскім стылі»

23
Нацыянальны стадыён Беларусі будзе ў «кітайскім стылі»

Лукашэнка будуе чарговы помнік беларуска-кітайскай «дружбы».

Лукашэнка паабяцаў, што архітэктурны выгляд Нацыянальнага стадыёна Беларусі будзе з кітайскім каларытам, піша БелТА.

«Мы з дапамогай нашых кітайскіх сяброў - гэта, хутчэй за ўсё, будзе падарунак Сі Цзіньпіна - пабудуем Нацыянальны стадыён Беларусі. Я прасіў Сі Цзіньпіна, свайго сябра, каб ён пабудаваў яго з кітайскім каларытам, каб усе, не толькі беларусы, бачылі, што гэта ўзор сяброўства з кітайскім народам. І цяпер ідзе выбар месца», - сказаў падчас сустрэчы з калектывам завода «БелДжы» Аляксандр Лукашэнка.

Раней планавалася размясціць Нацыянальны стадыён у Менску каля стадыёна «Трактар», які павінны былі рэканструяваць. Пакуль што вялікія футбольныя матчы праходзяць у «Барысаў-Арэне».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках