3 траўня 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе на святкаванні гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі разгарнулі сцяг Украіны

У Празе на святкаванні гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі разгарнулі сцяг Украіны
ФОТА: SVABODA.ORG

Сталіца Чэхіі ўспамінала герояў антыкамуністычнага паўстання.

Актывісты чэшскай групы «Капуцін» у пятніцу ўвечары разгарнулі ўкраінскі сцяг на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі падчас святкавання гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года. Пра гэта паведамляе Радіо Свобода.

Такім чынам актывісты спрабавалі звярнуць увагу чэшскага грамадства на падзеі ва Украіне, якія апошнім часам адышлі на другі план у чэшскіх СМІ.

«Чаму мы нясем украінскі сцяг? Бо мы не толькі чэхі, якія ўспамінаюць падзенне таталітарнага рэжыму ў нашай краіне ў 1989 годзе, але перш за ўсё - еўрапейцы, якія любяць свабоду і не забываюць пра барацьбу Украіны за свабоду і дэмакратыю», - гаворыцца ў заяве групы на старонцы ў Фэйсбуку.

Удзельнікі групы «Капуцін» з 2014 года ладзяць ў Чэхіі розныя пэрформансы з пратэстам супраць расейскай агрэсіі. Актывісты раней пратэставалі пад аддзяленнямі расейскіх банкаў у Чэхіі, прыходзілі да Пражскага Града, галоўнай турыстычнай мясціны Прагі, з партрэтамі палонных Крамля.

17 лістапада ў Чэхіі адзначылі Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю. У гэты дзень успамінаюць чэшскіх студэнтаў, пакараных смерцю нацыстамі ў 1939 годзе за пратэст супраць акупацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках