3 траўня 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Украіны: Дзякуй беларускай зямлі за Міхаіла Жызнеўскага

5
Амбасадар Украіны: Дзякуй беларускай зямлі за Міхаіла Жызнеўскага

Ёсць людзі, якія гатовыя абараняць свабоду і дэмакратыю, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся.

18 лістапада пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім усклаў кошык жывых жоўта-блакітных кветак да помніка беларускаму Герою Украіны Міхаілу Жызнеўскаму - на могілках у вёсцы Знамя Працы, пад Гомелем, паведамляе «Радыё Свабода».

На сямейныя могілках пасол Кізім прыехаў з бацькамі беларускага Героя Украіны - Нінай і Міхаілам Жызнеўскімі. Бацькі паклалі чырвоныя ружы да помніка сыну, а кіраўнікі дыпламатычнай місіі - вялікі кошык з кветкамі колеру ўкраінскага нацыянальнага сцяга.

Фото: svaboda.org

«Нашая дзяржава, - сказаў пры гэтым Ігар Кізім, - памятае сваіх герояў і ніколі іх не забудзе. Ведаеце, былі нават заканадаўчыя захады, каб прысвоіць беларусу Жызнеўскаму найвышэйшую годнасць Украіны. Дзякуй беларускай зямлі, што нарадзіла такога сына, а бацькам - што яго выхавалі. Ёсць людзі, якія гатовыя абараняць свабоду, дэмакратыю, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся. Мы ўдзячныя сям'і, што быў такі чалавек. Мы ганарымся тым, што нашая ўкраінская дзяржава памятае сваіх герояў не на словах, а на справе. Што б ні здарылася, мы будзем заўсёды тут з сям'ёй, будзем дапамагаць, чым зможам, будзем камунікаваць, абараняць тую справу, за якое аддаў жыццё Міхаіл Жызнеўскі».

Пасол Кізім адказаў і на пытанне аб нядаўнім затрыманні ў Менску журналіста «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі, раней - паэта Сяргея Жадана, а таксама аб таемным знікненні ў Гомелі маладога ўкраінца Паўла Грыба:

- Мне цяжка каментаваць гэтыя падзеі. Я не разумею, што адбываецца. І не таму, што я не так даўно ў Беларусі. Такія дзеянні мне здаюцца не зусім лагічнымі. На высокім узроўні мы дамаўляліся аб цывілізаванай дзейнасці, накіраванай на пазітыўны вынік.

Але ёсць такія моманты, калі беларуская старана не занадта відавочна тлумачыць, чаму так адбываецца. Падобнае было і з Паўлам Грыбам, які нечакана знік тут, у Гомелі. І я дагэтуль не атрымаў адпаведнага адказу, ці мелі дачыненне да гэтага мясцовыя ўлады, дакладней, спецслужбы.

Выпадак з Паўлам Шаройкам быў такім жа нечаканым. Наколькі я ведаю, ён хадзіў з сябрам-журналістам, які, уласна кажучы, яго і здаў. Спадзяюся, непаразуменні будуць пераадоленыя і Павел будзе на волі. Зноў жа, я не бачу логікі ў дзеяннях беларускай стараны. Пытанне гэты пад кантролем, але яснасці пакуль няма», - сказаў Ігар Кізім.

Украінскі пасол усклаў таксама ў Гомелі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў скверы, які носіць ягонае імя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках