3 траўня 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Мазыры згарэў міліцэйскі УАЗ

Відэафакт: У Мазыры згарэў міліцэйскі УАЗ
Фото: onliner.by

Прычына ўзгарання на гэты момант не вядомая.

Увечары ў суботу многія жыхары Мазыра назіралі, як гарыць міліцэйскі аўтамабіль. Мінакі і жыхары навакольных дамоў здымалі відэа. Прычына ўзгарання на гэты момант не вядомая, піша onliner.by.

Фота і відэа з'явіліся ў супольнасці «Вконтакте» «Хамства на дарогах Мазыра».

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

«Згарэў УАЗ міліцыі. У «хуткую дапамогу» грузілі чалавека ў цывільным з пагарэлымі нагамі», - паведамляюць відавочцы. У МНС ананімную інфармацыю аб пацярпелым не пацвердзілі.

Людзі адзначаюць, што УАЗ «Патрыёт» быў новы, а аднаўленню ўжо наўрад ці падлягае.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках