3 траўня 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імперскія штурмавікі брытанскай кароны: прынцы зняліся ў «Зорных войнах»

Імперскія штурмавікі брытанскай кароны: прынцы зняліся ў «Зорных войнах»
Фота з сайта bbc.com

Ніводзін спадчыннік брытанскага пасаду не пацярпеў.

Спадчыннікі брытанскай кароны прынцы Уільям і Гары таемна зняліся ў "Зорных войнах" у ролі імперскіх штурмавікоў для восьмай серыі кінасагі - "Апошнія джэдаі", якая выходзіць на экраны ў снежні, паведамляе bbc.com.

Таямніцу раскрыў ангельскі актор Джон Баега, які іграе ў гэтай і ў папярэдняй серыях Фіна - былога калегу герояў Уільяма і Гары, штурмавіка-дэзерціра, які далучыўся да супраціву.

Унукі брытанскай каралевы Элізабэт II коратка з'явяцца на экранах з галавы да ног убраныя ў белыя даспехі бязлітасных жаўнераў зорнай імперыі. Кампанію ім складзе яшчэ адзін брытанец, актор Том Хардзі - у такім жа строі.

Фота з сайта bbc.com

Чуткі аб удзеле прынцаў у "Зорных войнах" з'явіліся ў красавіку мінулага года пасля іх паездкі на студыю Pinewood непадалёк ад Лондана, дзе ў той момант праходзілі здымкі восьмай серыі.

Герцаг Кэмбрыджскі Уільям, другі прэтэндэнт на брытанскі трон, біўся тады з малодшым братам Гары на светлавых мячах, папазаваць у кампаніі кудлатага касмічнага пілота і кантрабандыста Чубакі і пагутарыў з акторамі, уключаючы Баегу.

Фота з сайта bbc.com

А цяпер Баега прызнаў, што зняўся ў адной са сцэн фільма з прынцамі, "адзетымі ў строі штурмавікоў", паведаміў сайт Hollywood Reporter.

Таемна адзецца ў беласнежныя даспехі і здымацца ў "Зорных войнах" становіцца традыцыяй сярод брытанскіх знакамітасцяў. У сёмай серыі "Абуджэнне сілы" аднаго са штурмавікоў на службе Яго імператарскай вялікасці сыграў Дэніэл Крэйг.

Актор, вядомы роляй Джэймса Бонда, адмаўляў удзел у здымках, а таямніцу раскрыў толькі пасля выхаду фільма на экраны рэжысёр Джэй Джэй Абрамс.

Фота з сайта bbc.com

У гэтым месяцы ўладальніца франшызы Disney абвясціла, што ён жа здымае наступную, дзявятую серыю "Зорных войнаў", а рэжысёру снежаньскай прэм'еры Раяну Джонсану давераць 10-ю ці 11-ю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках