17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы хочуць, каб «адрасы БНР» упрыгожылі нацыянальныя сцягі

Беларусы хочуць, каб «адрасы БНР» упрыгожылі нацыянальныя сцягі

Актывісты прапануюць усталяваць на будынках, якія звязаныя з дзейнасцю БНР, памятныя дошкі і бел-чырвона-белыя сцягі.

На інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by праходзіць збор подпісаў пад зваротам у Менгарвыканкам і Міністэрства культуры Беларусі з патрабаваннем ушанаваць памяць Беларускай Народнай Рэспублікі напярэдадні сотай гадавіны яе абвяшчэння - 25 сакавіка 2018 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Ініцыятары прапануюць усталяваць на будынках, якія звязаныя з дзейнасцю БНР, памятныя дошкі і бел-чырвона-белыя сцягі (дзяржаўныя сцягі БНР).

Збор подпісаў будзе доўжыцца да 12 снежня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках