3 траўня 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Латвія адзначае 99-годдзе абвяшчэння дзяржавы

1
Сёння Латвія адзначае 99-годдзе абвяшчэння дзяржавы

Ва ўсёй Латвіі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 99-годдзю дзяржавы.

Латвійская Рэспубліка была абвешчаная 18 лістапада 1918 года на пасяджэнні ў Нацыянальным тэатры, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы сабраліся чальцы Народнай рады, піша delfi.lv.

Кіраваў гістарычным пасяджэннем Густаў Земгалс. Дэлегатам быў зачытаны пратакол пасяджэння Народнай рады ад 17 лістапада 1918 году, пасля чаго пад шумныя воплескі прысутных Земгалс абвясціў, што з гэтага часу суверэнная ўлада ў краіне належыць Народнай радзе. Затым слова было дадзенае першаму прэм'ер-міністру Латвіі Карлісу Улманісу, які ад імя часовага ўрада абвясціў аб заснаванні дэмакратычнай рэспублікі. Ягоны выступ прысутныя віталі стоячы пад гукі народнага гімна Карліса Баўманіса "Божа, блаславі Латвію".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках